2 красавіка 2023. Усходні фронт Украіны.Штурм расейскіх пазіцый пачаўся з самага ранку. З шасці мы в…

2 красавіка 2023. Усходні фронт Украіны.

Штурм расейскіх пазіцый пачаўся з самага ранку. З шасці мы выставілі сапог і гатовы працаваць.

Міма нас па полю ў некалькіх сот метрах з моцным ровам у бок фронта, вязнучы ў гразі, праехалі друг за дружкай два танкі і дзве БМП са штурмавікамі. За першым танкам слупом падымаўся дым – ён як таран пракладаў шлях іншым па бездарожжу.

– Двигатель так нагнетается – он еле едет. Зямля сырая, – пракаментаваў Ваяр. – Кусь, надо схавацца – они близко от нас едут. Если их дроны засекут, то будет сюда прилетать. Можем попасть под раздачу.

– Да схаваемся. Трэба паназіраць. Я ў акопчыку, калі што, – адказаў я, нежадаючы прапускаць важныя падзеі, хаваючыся ў бліндажы.

Наш дроншчык карэгаваў мінамёты і АГС. Мы “чаргавалі.

Бача схаваўся пад дрэвам і назіраў у бок лініі фронту – адтуль ваўсю даносіліся гукі бою. Побач з ім, злева, стаяў сапог, прыкрыты белым цюлем. Мяхі з пяском умацоўвалі кожную нагу сапага, каб менш збіваўся прыцэл падчас стрэлу. Дзве скрыні са снарадамі стаялі накрытыя брэзентам справа ад Бачы. Перад імі быў разасланы мех на якім Бача выкладаў гатовыя снарады (каб не запэцкаць іх у гразі). Яшчэ дзве скрыні са снарадамі чакалі свайго часу ў пікапе, замаскірованым ў 50 метраў ад нашай пазіцыі.

Праз кароткі час ад пачатку штурма поле перад намі зацягнула дымам, які слаўся па зямлі нібы туман.

9 лютага 2025, Вільня