Поўнач з 1 на 2 красавіка 2023 года. Д(жон) атрымаў загад сёння а 6 гадзіне ранку быць на пазіцыі. З…

Поўнач з 1 на 2 красавіка 2023 года. Д(жон) атрымаў загад сёння а 6 гадзіне ранку быць на пазіцыі. Задача – падтрымаць агнём з сапага штурм рускіх пазіцый. У штурме прымае непасрэдны ўдзел замежны легіён пры падтрымцы бронетэхнікі ЗСУ.

– Яшчэ б пазней паведамілі, – заўважыў я. – Добра, што спаць яшчэ не паклаліся.

Больш інфармацыі не было аніякай. Толькі час у які быць на пазіцыі з максімальным боекамплектам.

Мы чакалі гэтага штурма. Спецыяльна для яго бераглі снарады. У нас іх засталося 4 скрыні (24 штукі).

09 лютага 2025, Вільня