Згодна з паданнем, апостал Тамаш прыбыў у Ерусалім са спазненнем і засмуціўся, што не паспеў развітацца з целам Дзевы Марыі. Каб даць яму магчымасць ушанаваць яе, апосталы адкацілі надмагільны камень. Аднак, на іх здзіўленне, у труне не было цела — толькі мноства духмяных траў і кветак. Гэтая падзея была вытлумачана як знак таго, што Багародзіца […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Літургічны культ Багародзіцы развіўся пасля Трэцяга Сусветнага сабора ў Эфесе ў 431 г.
Літургічны культ Багародзіцы асабліва развіўся пасля Трэцяга Сусветнага сабора ў Эфесе (431 г.). У той час, у Ерусаліме ўзнікла святкаванне 15 жніўня «Свята Марыі Багамаці». Гэта было адзінае свята ў літургічным календары Ерусаліма, прысвечанае Марыі. У цэнтры святкавання была тэма Хрыстовага Нараджэння, якое адбылося праз Марыю. У VI стагоддзі, ужо пасля зацвярджэння ў Ерусаліме асобнага […]
Свята Успення Найсвятой Багародзіцы адзначаецца 15 жніўня або 28 жніўня па юліянскім календары
Свята Успення Найсвятой Багародзіцы належыць да пераліку 12 найбольшых свят царкоўнага года. Усе Цэрквы свету святкуюць Успенне 15 жніўня, але ў тых, хто прытрымліваецца юліянскага календара, яно выпадае з 13-дзённым спазненнем — 28 жніўня. З апакрыфаў вядома, што за тры дні да смерці Марыі з’явіўся арханёл Гаўрыіл і абвясціў аб блізкім пераходзе яе да вечнасці. […]
Свята Успення Дзевы Марыі ў Вільні: літургіі і набажэнствы 14-16 жніўня
Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень. Чаму Вялікдзень, калі ўспамінаем смерць Багародзіцы? Гасподзь першай з усяго роду людскога УВАСКРАСІЎ Дзеву Марыю у абноўленай прыродзе, якую прымуць усе верныя пасля усеагульнага уваскрасення. Уваскрэсла Яна, уваскрэснем і мы! У чацвер 14.08 на пярэдадні Свята мы будзем служыць Вячэрню (18.00) з чынам дабраславення хлябоў. […]
13 жніўня — дзень Менскай іконы Багародзіцы з трапарам і малітвай
13 жніўня дзень Менскай іконы Багародзіцы. Трапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную […]
Менская ікона Маці Божай з’явілася на водах Свіслачы ў 1500 годзе і мае багатую гісторыю
Менская ікона Маці Божай паводле падання з’явілася на водах Свіслачы, куды яна прыплыла з Кіева ў 1500 г. Менчане пабачылі яе, угледзеўшы ззянне з водаў Свіслачы. Доўгі час яна знаходзілася ў замкавай царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, а падчас кіравання мітрапаліта Язэпа Руцкага ў 1616 г. была перанесена ў драўляную царкву Святога Духа пры манастыры базыльянаў, […]
9 жніўня ў Вільні пройдзе вячэрняя служба і літургія ў памяць падзей 2020 года
Сёння, 9 жніўня, запрашаем вас на вячэрнюю службу.Заўтра раніцай збярэмся на літургію. У гэтыя дні мы асабліва ўспамінаем падзеі жніўня 2020 года. Молімся аб будучыні Беларусі, аб тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду, і аб нашых братах і сёстрах, якія цяпер у турмах. Прыходзьце. Будзем разам прасіць у Бога міру, праўды і сілы прайсці […]
Айцец Андрэй Крот знаёміць з празаічнымі творамі Адама Бабарэкі ў новым выпуску «Хрысціянства і літаратура»
У новым выпуску “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з празаічнымі творамі Адама Бабарэкі. Апавяданне “Цупрон Хлюст” – гэта гісторыя пра хітрага і бязбожнага савецкага міліцыянера, які хоча павянчацца з дачкой багатага селяніна. У фінале высветляецца, што ён ужо жанаты, і злачынца атрымлівае па заслугах. У апавяданні “Шкляны бог” Бабарэка распавядае пра […]
8 жніўня ўспамінаем а. Аляксандра Надсана — святару і патрыёту Беларусі
Сёння, 8 жніўня, мы аддаём даніну памяці выдатнаму чалавеку, святару і патрыёту — а. Аляксандру Надсану, які нарадзіўся ў гэты дзень у 1926 г. Яго жыццё — гэта ўзор самаадданага служэння Богу і беларускаму народу, нягледзячы на тое, што значную частку свайго шляху ён прайшоў удалечыні ад Радзімы. Аляксандр Надсан, народжаны як Аляксандр Бочка, паходзіў […]
Папа Леў XIV адзначыў унікальную ролю Усходніх Цэркваў у хрысціянскім жыцці і літургіі
14 мая 2025 г. у сваім «Звароце да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх Цэркваў» Папа Леў XIV не толькі пахваліў «унікальныя духоўныя і інтэлектуальныя традыцыі, якія яны захоўваюць, і ўсё тое, што яны могуць сказаць нам пра хрысціянскае жыццё, сінадальнасць і літургію», ён таксама адзначыў, што Усходнія Цэрквы адыгрываюць «унікальную і прывілеяваную ролю як першаснае асяроддзе, дзе […]