Унутранае ўмярцвеннеАдзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша св…
Адзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша свавольства. Мы часта хочам таго, чаго жадаем, і менавіта тады, калі нам гэтага хочацца. Наша воля можа стаць упартай і зацятай, і яна можа лёгка запанаваць над усёй нашай істотай.
Як вынік нашай грэшнай схільнасці да свавольства, рэччу, якая вельмі радуе нашага Госпада і прыносіць багацце ласкі ў нашае жыццё, з’яўляецца ўнутраная паслухмянасць таму, чаго мы не хочам рабіць. Гэтая ўнутраная паслухмянасць, нават у дробязях, умярцвяе нашу волю, каб мы сталі вольнымі для больш поўнага падпарадкавання слаўнай Божай Волі.
Чаго вы жадаеце з усёй страсцю? Больш канкрэтна: за што вы зацята трымаецеся ўласнай воляй? Ёсць шмат рэчаў, якіх мы жадаем, ад якіх можна было б лёгка адмовіцца як ад ахвяры для Бога. Рэч не ў тым, што тое, чаго мы жадаем, з’яўляецца ліхім; хутчэй, менавіта адмаўленне ад нашых унутраных жаданняў і прыхільнасцяў змяняе нас і робіць больш адкрытымі да ўсяго таго, што Бог жадае нам дараваць.
Госпадзе, дапамажы мне зрабіць маім адзіным жаданнем дасканалую паслухмянасць Табе ва ўсім. Дай мне трымацца Тваёй Волі ў маім жыцці як у вялікіх, так і ў малых справах. Няхай у гэтым падпарадкаванні маёй волі я знайду тую вялікую радасць, якая паходзіць з сэрца, цалкам адданага і паслухмянага Табе.
Ісусе, давяраю Табе.