Бог – сейбіт. Ён сее ў сэрцы, душы і розум людзей Слова сваёй праўды, любові і дабра. Кожную нядзелю за Літургіяй мы прымаем дар Божага Слова у чытанні Евангелля і ў Святым Прычасці. Заўтра у нядзелю 12.10 служба Святой Еўхарыстыі у нашай парафіі пачнецца а 10.30. Пад час Літургіі будзем чытаць прытчу пра сейбіта. Пасля […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кастрычнік — месяц Ружанца ў рыма-каталіцкай традыцыі: малітва за Беларусь і Грэка-Каталіцкую Царкву
Сябры! Трывае кастрычнік, а гэта значыць — месяц Ружанца ў рыма-каталіцкай традыцыі. Гэта цудоўная нагода для нас усіх: маліцца за Беларусь, за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, і, вядома, адзін за аднаго. Паглыбляйце ваш малітоўны досвед разам з унікальным беларускім кантэнтам — падкастамі, якія навучаць вас маліцца Ружанец. Калі вы яшчэ не спрабавалі — гэтыя ўрокі дапамогуць […]
Арцыбіскуп Станеўскі віншуе кардынала Клаўдыё Гуджэроці з 70-годдзем
7 кастрычніка кардынал Клаўдыё Гуджэроцьціі, Прэфэкт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сьпецыяльны пасланьнік Папы Льва XIV на ўрачыстасьці з нагоды 100-годдзя Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, які ў 2011-2015 гадах быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі, сьвяткуе дзень свайго 70-годдзя. З гэтай нагоды Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі архібіскуп Юзаф Станеўскі ад імя ККББ кіруе яму словы віншаваньня.https://catholic.by/3/news/vatican/18588-artsybiskup-stane-ski-ad-imya-kkbb-vinshue-kardynala-kla-dyjo-gudzherotsi-z-70-goddzem […]
У Магілёве прайшоў IX Ружанцовы кангрэс «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці»
«Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці»: Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве 4 кастрычніка 2025 г. ў Магілёве адбыўся традыцыйны IX ружанцовы кангрэс, прысвечаны тэме «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці». Мерапрыемства сабрала вернікаў з усіх куткоў Беларусі, каб дапамагчы ім паглыбіцца ў марыйную лінію салезіянскай духоўнасці праз прызму жыцця і спадчыны святога Яна […]
Колькі кніг у Бібліі: 27 у Новым Запавеце і ад 39 да 50 у Старым Запавеце
Колькі кніг у Бібліі?У Новым Запавеце — 27 кніг, а вось са Старым Запаветам усё крыху складаней. Там, у залежнасці ад выдання, можна знайсці ад 39 да 50 кніг. Справа ў тым, што ў момант зараджэння хрысціянства ў старазапаветнай супольнасці яшчэ не сфарміраваўся агульнапрыняты спіс (па-грэчаску — канон) біблейскіх кніг. Ён сфарміраваўся крыху пазней: у […]
Малітва за настаўнікаў пра мудрасць і духоўны поспех
Божа розуму, Божа цудаў, жывая, вечнаплынная Крыніца мудрасці! Глянь ласкава на нашых настаўнікаў, што прасвятляюць наш розум і ўсяляюць у сэрцы дух мудрасці і разумення, дух парады і моцы, дух ведання і праўды, ісціны і дабрадзейнасці. Аддай ім, Падаўца святла, міласцю Тваёю і шчодрасцю за ўсе іхнія клопаты аб нашым духоўным поспеху; яві ім ласку […]
Здаровае вучэнне па 2 Цім 1, 6–8. 13–14 пра Божую любоў і міласэрнасць у хрысціянстве
Здаровае вучэнне. 2 Цім 1, 6–8. 13–14 Сёння мы, калі гаворым пра хрысціянства, шмат згадваем Божую любоў, міласэрнасць, прабачэнне. Словы, якія яшчэ некалькі стагоддзяў часта гучалі ў Царкве, такія як “памылка”, “ерась”,The post Здаровае вучэнне. 2 Цім 1, 6–8. 13–14 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/zdarovae-vuchenne-2-czim-1-6-8-13-14.html Здаровае вучэнне. 2 Цім […]
Літургія ў капліцы на Bokšto gatvė 4 адбудзецца 5 кастрычніка а 10:30
Хрыстос пасярод нас! Так мы звяртаемся адзін да аднаго на Літургіі.Заўтра, у нядзелю 5.10, адбудзецца наша новая сустрэча з Госпадам Ісусам у Літургіі. Ён ізноў будзе пасяод нас.Пачатак Літургіі а 10.30 у нашай капліцы па адрасе Bokšto gatvė 4.
Андрэй Буйніч пра інтэрыярызацыю малітваў і асабістае малітоўнае правіла
З апошняга падкасту а. Андрэя Буйніча: “У нашай практыцы малітваслоўя існуе вельмі важны працэс, які называецца інтэрыярызацыяй. Гэта ўнутранае прысвойванне сабе знешніх зместаў. Што гэта значыць? Часам здараецца, што нам вельмі падабаецца нейкая ідэя, мы пачынаем яе смакаваць, мы ёю прасякаемся, і яна становіцца часткаю нас. Мы нават пачынаем думаць, што гэта была наша ўласная […]
Новы выпуск падкаста а. Андрэя Буйніча пра асабістае малітоўнае правіла
Нарэшце дачакаліся новага выпуску падкаста ад а. Андрэя Буйніча! Пракачай сваю малітву! Гэта ўнікальны кантэнт для тых, хто хоча паглыбляць сваё духоўнае жыццё. Сёння разважаем пра асабістае малітоўнае правіла — не проста тэму для пачаткоўцаў, але ключ да жывой і глыбокай сустрэчы з Богам. Гэта жывое і натхняльнае разважанне пра тое, як будаваць сваю асабістую […]