Сёння ў Вільні навялі парадак на магіле легендарнай беларускай дзеячкі і дачкі Вінцэнта Дуніна-Марц…

Сёння ў Вільні навялі парадак на магіле легендарнай беларускай дзеячкі і дачкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Камілы Марцінкевіч

На Бернардынскіх могілках у Вільні парафіяне нашага праваслаўнага прыхода добраўпарадкавалі магілу беларускай дзеячкі, рэвалюцыянеркі 1860-х гадоў, піяністкі і кампазітаркі Камілы Марцінкевіч (у шлюбе Асіповіч).


Падчас працы прыбралі расліннасць, пачысцілі агароджу, пасадзілі кветкі, павязалі новую бчб-стужку і ўпарадкавалі тэрыторыю пахавання.

Гэта працяг нашай працы па каталагізацыі, пошуку і клопаце пра пахаванні беларускіх дзеячоў і ўраджэнцаў Беларусі, пахаваных у Вільні.

Каміла Марцінкевіч (Асіповіч) — дачка беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Нарадзілася 4 снежня 1834 года ў Мінску.

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі, была адной з вучаніц Дамініка Стафановіча. З васьмігадовага ўзросту выступала з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве.
Разам з творамі Фрыдэрыка Шапена і Ферэнца Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні Аляксандра Варламава «Чырвоны сарафан». З яе твораў таксама вядомая фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе ўдзельнічала ў паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка».

На пачатку 1860-х гадоў арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок Віленскага павета школы для дзяцей з бедных сем’яў.

У 1861–1863 гадах была сяброўкай мінскай арганізацыі Літоўскага правінцыяльнага камітэта — кіраўнічага органа паўстанцаў. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла ўдзельнікаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам і натхняла на барацьбу супраць расійскай улады.

У чэрвені 1861 года была арыштаваная і змешчаная ў псіхіятрычную бальніцу, адкуль была вызваленая пасля пратэстаў. 3 лютага 1863 года арыштаваная паўторна і сасланая ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы выйшла замуж за ўрача Казіміра Асіповіча.

Цяжка хворая, у 1880-х гадах атрымала дазвол вярнуцца на радзіму. Памерла ў 1900 годзе.


Вы можаце падтрымаць наш валанцёрскі клопат пра пахаванні выбітных беларускіх дзеячоў у Вільні, іх каталагізацыю і сістэматызацыю ведаў пра іх.

Пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак:

IBAN:

LT667300010191071990
VILNIAUS

Атрымальнік:

APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA

„Swedbank”, AB
SWIFT код HABALT22

Пазначайце ў апісанні: Аuka

А таксама праз іншыя платформы:


Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).