У новым выпуску праграмы “Хрысцянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважанні над творчасцю Міхася Лынькова. У цэнтры ўвагі – рэлігійныя матывы ў яго апавяданнях, напісаных у розныя гістарычныя перыяды.
Ці магчыма знайсці месца для Бога ў літаратуры савецкага пісьменніка? Чаму ў часы грамадзянскай вайны ўзнікалі парадаксальныя ўяўленні пра “веру” і “нявер’е”? І як трагедыі Другой сусветнай вайны адбіліся ў мове і пачуццях герояў Лынькова?
У выпуску прагучаць кранальныя ўрыўкі з апавяданняў “Салют”, “Пацалунак” і “Дзіцячы башмачок”, дзе праз простыя словы – “Божа ж мой” – раскрываюцца боль, страх, каханне і надзея.