10 жніўня Царква ўшаноўвае памяць святых мучанікаў архідыякана Лаўрэнція, Сікста ІІ, Папы Рымскага і інш., якія панеслі мучаніцкую смерць у 258 годзе, неўзабаве пасля таго, як імператар Валерыян (253-260) выдаў загад пра пераслед хрысціянаў. Паводле гэтага загаду ўсе біскупы, прасвітары і дыяканы мусілі памерці. Мы, браты, калі сапраўды любім, то наследуем Збаўцу. Мы не можам […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У трэцюю гадавіну мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў сустрэча са Святланай Ціханоўскай
У трэцюю гадавіну пачатку беларускіх мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў прынялі ўдзел у сустрэчы са спадарыняй Святланай Ціханоўскай. Яна добры і светлы чалавек! Дай Божа ёй і яе сям’і ўсяго добрага!
9 жніўня Царква адзначае свята апостала Мацея
9 жніўня – свята апостала МацеяАпостал Мацей быў выбраны на месца Юды. Разам з апосталамі прыняў Духа Святога. Традыцыя кажа, што прапаведваў Хрыста ў Эфіопіі, а потым у Калхідзе. Невядома дакладна, як ён памёр, але ўсе крыніцы згодна пераказваюць, што гэта была смерць мучаніка. Маці Канстанціна Вялікага Алена прывезла рэліквіі апостала ў Рым. Існуе дзве […]
Уніяцкая Царква ў гісторыі беларускай культуры і ідэнтычнасці
Дзейнасць Уніяцкай Царквы склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры. Яна спрыяла развіццю адукацыі, кнігадрукавання, архіўнай справы; пакінула значны след у мастацтве: архітэктуры, жывапісе, скульптуры, музыцы; пашырыла міжнародныя кантакты Беларусі і садзейнічала яе збліжэнню з еўрапейскай культурнай прасторай. Многія даследчыкі (Адам Станкевіч, Уладзімір Конан, Леанід Лыч, Іван Трацяк, […]
Аўтобуснае падарожжа «Ад Полацку пачаўся сьвет» з Мінска ў Полацк
26.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ”! Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км) Праз прыгажэнныя ландшафты “беларускай Швейцарыі” і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і […]
У Полацкай Сафіі захаваліся фрагменты муру з плінфай XI стагоддзя
#полацк #гара_цэгла #sacral_museum Спатрэбілася 5 візітаў у Полацк, каб нарэшце дакрануцца да муроў першага на тэрыторыі Беларусі цаглянага будынку – Сафійскі сабор ХІ стагоддзя.Як мы памятаем (памятаем жа, спадзяюся?), сам храм разляцеўся на кавалкі ў выніку выбуху парахавога склепа, што зладзілі маскоўскія войскі пад час Паўночнай вайны. Адбудавалі яго наноў у XVIII стагоддзі ў стылі […]
Аляксандр Надсан: святар, апостальскі візітатар і дзеяч беларускай культуры
8 жніўня 1926 г. у в. Гарадзея (сёння Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.) нарадзіўся Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Айцец Аляксандр з 1961 г. быў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкай-музеем імя Ф. Скарыны. У 1981 г. стаў на чале Беларускай […]
У Лагішыне пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся
11 – 12 жніўня 2023: У ЛАГІШЫНЕ ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся *Адметнасцю сёлетніх урачыстасцяў будзе святкаванне 110-й гадавіны асвячэння цяперашняга касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, які больш за стагоддзе таму быў адбудаваны пасля разбурэння папярэдняй святыні.Тут захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць […]
Бог жадае скрушанага духу і міласэрнасці, а не даўніх ахвяраў
Бог адкінуў даўнія ахвяры, каб новы Закон Госпада нашага Ісуса Хрыста, пазбаўлены ярма неабходнасці, атрымаў ахвяру, якая б не паходзіла ад чалавека. Бо Ён кажа габрэям: «Ці не сказаў Я вашым продкам, калі вывеў іх з Егіпта, каб яны прыносілі Мне ўсеспаленні і ахвяры? Я толькі загадаў ім: “Няхай ніхто не задумвае зло супраць свайго […]
506 гадоў беларускаму кнігадрукаванню: Францыск Скарына і «Псалтыр» у Празе
Сёння 506 год беларускаму кнігадрукаванню. 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына надрукаваў “Псалтыр” у Празе.У кнізе было размешчана і “генеалагічнае дрэва Ісуса” (глядзіце выяву).А адкрыццё для даследчыкаў “Псалтыра” адбылося ў 1776 і 1860-х гадах, калі кнігу выпадкова куплялі, прычым часам проста на кірмашы (звесткі паводле энцыклапедыі “Францыск Скарына і яго час”, 1988 г.). Цяпер у […]