16 верасня 1668 г. кароль Ян Казімір адрокся ад трона. Сойм, які сабраўся пасля таго, прыняў рашэнне прызнаць уніятам усе правы і прывілеі, нададзеныя ім папярэднімі каралямі, вярнуць усе цэрквы, манастыры і належную маёмасць, а па-над гэта вярнуць Пярэмышльскую епархію і Лішчынскую архімандрыю. Акрамя таго, да pacta conventa*, якое было накіравана на падтрымку ўніяцкага духавенства, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сход уніяцкага духавенства і народа ў Царкоўне
16 верасня 1838 г. у с. Царкоўна Дрысенскага павета, дзе святаром быў брат І. Ігнатовіча – святара з Галоўчынскай царквы Полацкага павета, залічанага да ліку “ненадзейных”, адбыўся сход уніяцкага духавенства і народа. Раніцай браты Ігнатовічы і святар Прыдруйскай царквы Г. Касецкі правялі святочную Літургію, пасля якой І. Ігнатовіч звярнуўся з прамовай, у якой заклікаў сялян […]
14 верасьня нарадзіўся Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 г. нарадзіўся Фабіян Абрантовіч – каталіцкі манах-марыянін, святар усходняга абраду, архімандрыт. Быў тым, хто ўратаваў Янку Купалу ў пачатку 1921 года. Калі паэт цяжка захварэў на ператаніт, менавіта айцец Фабіян дзяжурыў ля яго ложку ноччу ў шпіталі. Як пасля ўзгадваў Купала: “Толькі дзякуючы добраму дагляду, галоўным чынам, рэктара былой мінскай духоўнай семінарыі […]
Святкаванне Узвышэння Святога Крыжа на нядзельнай літургіі з пакланеннем Крыжу Гасподняму
Дарагія браты і сёстры! Са святам Узвышэння Святога Крыжа вас усіх! Святкаваць будзем на нядзеьнай літургіяй з чынам пакланення Крыжу Гасподняму!
Першы ліст да Карынцянаў: слова крыжа ёсць сіла Божая
Слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, – сіла Божая. Бо напісана: «Загублю мудрасць мудрых і кемлівасць разумных знішчу». Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай? Калі ж свет мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, дык […]
Евангелле паводле Яна: пакуль маеце святло, верце ў святло
«Ойча, праслаў імя Твае!» І азваўся голас з неба: «І праславіў, і яшчэ праслаўлю!» А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела; а іншыя казалі: «Анёл прамовіў да Яго». Адказаў Ісус і сказаў: «Не дзеля Мяне азваўся голас гэты, але дзеля вас. Цяпер суд гэтаму свету, цяпер князя гэтага свету выганяць вон; а Я, […]
14 верасня – свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа
14 верасня – свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа, Гэтае свята належыць да 12 вялікіх святаў Усходняй ЦарквыУ аснову гэтага свята лягла падзея адшукання ў IV ст. Крыжа, на якім быў распяты Ісус. Згодна з традыцыяй, якая сягае IV стагоддзя, Крыж адшукала ў Ерусаліме св. Алена, маці імператара св. Канстанціна Вялікага. Датай адшукання Крыжа лічыцца […]
Пайшла ў друк кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
Пайшла ў друк кніга “Выбранае” айца Льва Гарошкі, укладзеная Лявонам Юрэвічам і Натальляй Гардзіенкай. Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэка-каталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму […]
Вайна Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай і пагроза Уніяцкай Царкве
У 1654 г. паміж гетманам Хмяльніцкім і Масквой было падпісана пагадненне, у выніку якога Маскоўская дзяржава аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай і пачала наступ з паўночнага ўсходу. Наступленне суправаджалася разбурэннем уніяцкіх цэркваў, манастыроў, выгнаннем і забойствамі ўніяцкіх святароў. Смаленская ўніяцкая епархія перайшла да праваслаўных, падобная пагроза навісла і над Полацкай архіепархіяй. Пасля смерці мітрапаліта Антонія Сялявы […]
Арцыбіскуп Станеўскі ў Бялынічах: сёння настаў час нашага сведчання
https://catholic.by/3/news/belarus/16271-artsybiskup-staneuski-na-urachysatastsi-u-byalynichakh-sjonnya-nastau-chas-nashaga-svedchannya Арцыбіскуп Станеўскі на ўрачысатасці ў Бялынічах: «Сёння настаў час нашага сведчання» У нядзелю 10 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, адбыўся фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай, цудадзейны абраз якой адным з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў каранаваны папскімі каронамі.