Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Лондане памёр біскуп Чэслаў Сіповіч, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX ст.

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 4 кастрычніка 1981 г. у Лондане памёр біскуп Чэслаў Сіповіч, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX ст., генеральны настаяцель Кангрэгацыі марыянаў, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у замежжы. У гэты дзень беларусы ў Лондане сабраліся адзначыць 10 гадоў Бібліятэкі імя Францішка Скарыны. Гэта была нядзеля, дзень выдаўся наўздзіў прыгожы, цёплы й сонечны. Уладыка Чэслаў устаў рана, пайшоў […]

Запрашаем на святкаванне з удзелам пачэсных гасцей — святароў іншых віленскіх прыходаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Запрашаем на святкаванне! У нас будуць служыць пачэсныя госці – святары іншых віленскіх прыходаў.

Калі дзеці становяцца дарослымі: размова пра бацькоў, самастойнасць і канфлікты сталення

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хто такія бацькі? Як правільна дзецям і бацькам ладзіць адносіны? Чаму дзіця павінна пасталець? Што такое самастойнасць? Пра канфлікты перыяду сталення гавораць псіхолаг канфліктолаг, медыятар Аляксей Усенка і Алесь Палуйка.https://youtu.be/tSs11SNpWAQ?feature=shared Мірыцца не сварыцца. Калі дзеці становяцца дарослымі? Хто такія бацькі? Як правільна дзецям і бацькам ладзіць адносіны? Чаму дзіця павінна пасталець? Што такое самастойнасць? Пра […]

Айцец Тамаш Падзява: святар, філосаф, публіцыст і вязень сталінскага лагеру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 2 кастрычніка 1975 г. у Лондане памёр а. Тамаш Падзява, выдатны рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, філосаф, навуковы супрацоўнік, публіцыст, вязень сталінскага лагеру. Ён нарадзіўся ў 1906 г. на Браслаўшчыне ў сялянскай сям’і. Гэта была вельмі пабожная сям’я, таму і не дзіва, што яна дала Царкве ажно трох святароў: марыянаў Тамаша і Антона, а таксама салезіяніна […]

Малітоўныя намеры да дня настаўніка і дня пажылых людзей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Заўтра дзень настаўніка і дзень пажылых людзей. Можа спатрэбяцца намеры на екценню: – яшчэ молімся за настаўнікаў, каб яны, умацаваныя навукаю Хрыста і святлом Святога Духа, дапамагалі вучнямі пазнаваць волю Тваю святую, вучылі распазнаваць дабро і праўду і вялі вучняў да Цябе праз мудрасць сэрца, якая ад Цябе паходзіць. – добры Божа, Тваёй апецы даручаем […]

Папа Францішак прызначыў новых кардыналаў, сярод якіх двое звязаны з Беларуссю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16362-papa-frantsishak-pravjo-kansistoryj-pa-pryznachenni-novykh-kardynala-syarod-yakikh-dvoe-zvyazany-z-belarussyu Папа Францішак правёў кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў, сярод якіх двое звязаны з Беларуссю 30 верасня Папа Францішак узначаліў на плошчы Святога Пятра Звычайны публічны кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў. Кардынальскую годнасць на ім атрымаў 21 іерарх, двое з якіх маюць сувязь з Беларуссю.

30 верасня ўшаноўваюць памяць святамучаніка Рыгора, біскупа Вялікай Арменіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 30 верасня – памяць святамучаніка Рыгора, біскупа Вялікай АрменііРыгор Асветнік (Грыкор Лусаворыч) (к. 252—326) — першы біскуп і асветнік Арменіі. Жыццё св. Рыгора апісана Агафангелам, пісьменнікам IV ст., легендарным аўтарам гісторыі навяртання Арменіі ў хрысціянства. Апроч жыцця, у кнізе Агафангела ўтрымліваецца складанка з 23 пропаведзяў, якія прыпісваюцца св. Рыгору Асветніку, таму гэтую кнігу называюць яшчэ […]

Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі пра святасць Хрыстовай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрыстовая Царква святая і вядзе да святасці. Яе аснова, яе навучанне, яе таінствы – боскія. Людзі, якія належаць да яе, могуць і не быць святымі – відавочна, па сваёй нядобрай волі. Але яе святасць не залежыць ад людзей! Не людзі яе асвячаюць, а яна людзей. Яна вядзе іх да святасці. Усё, што Царква мае ад […]

У Пінску адзначылі 25 гадоў пастырскага служэння біскупа Антонія Дзям’янкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16356-z-udzelam-nuntsyya-jozicha-i-biskupau-belarusi-u-pinsku-adznachyli-srebny-yubilej-pastyrskaga-sluzhennya-biskupa-dzyam-yanki З удзелам нунцыя Ёзіча і біскупаў Беларусі ў Пінску адзначылі срэбны юбілей пастырскага служэння біскупа Дзям’янкі 28 верасня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася святая Імша падзякі Богу за 25 гадоў пастырскага служэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.

Чаму Боская Літургія з’яўляецца галоўным богаслужэннем Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чаму Боская Літургія – галоўнае богаслужэнне?Слова «літургія» ў перакладзе з грэцкага азначае агульнае служэнне ці справу народа. З самага пачатку яно ўвасабляла дзве ідэі: удзел у грамадскай справе і рэлігійнае пакланенне. У старажытных Афінах літургіямі называлі павіннасці, якія добраахвотна бралі на сябе заможныя грамадзяне поліса, у тым ліку ў адносінах да арганізацыі культавых святкаванняў. У […]