12 дзён на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСЬВЯЦЕЙШАЙЧастка I ДЗЕНЬ І (14 снежня) – Ікас 1Князь анёлаў быў пасланы з неба сказаць Багародзіцы «Радуйся». Убачыўшы, як Ты, Госпадзе, прыняў цела ад Яе, калі яшчэ ня сьціх бесьцялесны гук ягоных словаў, ён сумеўся і ўсклікнуў: Радуйся, бо дзякуючы Табе радасьць зазьзяе! Радуйся, бо праз […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чаму на іконах Нараджэння Хрыстовага каля ясляў адлюстраваны вол і асляня?
#НасустрачРаству. Адкуль узяліся ў пячоры вол і асляня?Тут Анёлы дзівяцца, Роджанага баяцца А вол стаіць, трасецца, Асёл смутна пасвіцца. Пастухі кленчаць, Бога ў целе бачаць Тут жа, тут жа, тут жа, тут жа, тут. Разам з Божым Дзіцяткам, з Марыяй і св. Язэпам, нязменнымі героямі нашых калядак і іконаў з’яўляюцца пастухі, каралі, зорка, а таксама […]
Святыя настаўнікі раскрываюць таямніцы Хрыста, у якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання
Хоць святыя настаўнікі раскрывалі шмат таямніц і цудаў, а пабожныя душы спазнавалі іх у гэтым жыцці, аднак большую іх частку яшчэ трэба не толькі раскрыць, але і зразумець. Таму неабходна паглыбляцца ў Хрыста, Які ёсць правобразам шчодрай капальні, у нетрах якой схавана мноства скарбаў. І як бы глыбока хтосьці не капаў, усё роўна не дасягне […]
Як шанавалі пахаванне Язафата Кунцэвіча ў Полацкай Сафіі ў 1630-я гады
ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ ПАСЛЯ СМЕРЦІ: ЯК ШАНАВАЛІ ПАХАВАННЕ ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў ПОЛАЦКАЙ САФІІ Ў 1630-Я ГАДЫПостаць св. Язафата Кунцэвіча дагэтуль застаецца малавядомай шырокай публіцы і даўно ўжо стала дакладна вядомай толькі невялікай частцы каталіцкай супольнасці або тым, хто дагэтуль спрабуе паказаць яго толькі ў змрочных фарбах. З іншага боку, значная колькасць фактаў з яго жыцця і […]
Убогія яслі як знак надзеі і міласэрнасці ў нараджэнні Ісуса Хрыста
#НасустрачРаству. Убогія яслі як знак надзеі для ўбогіхДзіця спавітае, якое ляжыць у яслях, з’яўляецца знакам прыходу ў свет Збаўцы. Калядка звяртае нашу ўвагу на гэтыя яслі як на знак прыходу Бога да чалавека: У яслях ляжыць, хто ж паспяшыць Спяваці Маленькаму: Ісус-Хрысту, Богу існаму Нованароджанаму? Хто ж гэты «Бог існы» — праўдзівы Бог, які выбірае […]
Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові ў нараджэнні Хрыстовым і прыкладзе Маці Божай
#НасустрачРаству. Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові“І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі…” (Лк. 2, 7) Пры больш глыбокім разуменні нас не можа не здзівіць, што ў такім кароткім і лаканічным апісанні Нараджэння Хрыстовага евангеліст Лука выразна згадвае той факт, што Прачыстая Дзева «спавіла і паклала ў яслі» Нованароджанае Дзіця. Аб тым, што […]
300 гадоў таму памёр ераманах Ян Альшэўскі, выдатны дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай
300 гадоў таму – 9 сьнежня 1723 году ў базыльянскім манастыры ў Быцені (цяпер Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) спачыў у Богу ераманах Ян Альшэўскі ЧСВВ (некаторыя аўтары падаюць яго прозьвішча як Аляшэўскі) – выдатны дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, царкоўны гісторык, пракуратар судовых справаў, ігумен базыльянскіх манастыроў, дарадца і першы дарадца Базыльянскага Чыну. Яго […]
Пасьля сьмерці Яна Аляшэўскага ягоны «Памяньнік» быў дапісаны да 1730 году Антонам Завадзкім
гадамі. Пасьля сьмерці Яна Аляшэўскага ягоны «Памяньнік…» быў працягнуты і дапісаны да 1730 году протакансультарам Базыльянскага Чыну Антонам Завадзкім. Іншыя важныя ягоныя творы: «Memorjał abo informacja i objaśnienie klasztoru wileńskiego cerkwi Przenajświętszej Trójcy od jednego zakonnika…», «Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski…», «O sukcesji metropolitów od Jedności S. w Litwie i Rusi przyjętej z […]
Нараджэнне і значэнне Першароднага Ісуса ў хрысціянскай тэалогіі і жыцці вернікаў
#НасустрачРаству. Нараджэнне і з’яўленне Першароднага ў нас і праз нас у свеце“І нарадзіла Сына Свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала Яго ў яслі…” (Лк. 2, 7) Перш за ўсё разгледзім паняцце «першародны», якім евангеліст Лука назваў Ісуса пры нараджэнні. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў Святым Пісанні ў розных значэннях. Гэта можа, напрыклад, азначаць […]
У Старым Запавеце прарокі і святары звярталіся да Бога за візіямі, цяпер дастаткова Евангелля
Галоўнай прычынай, па якой у старым запавеце прарокам і святарам дазвалялася пытацца ў Бога і прасіць у Яго візій і аб’яўленняў, было тое, што тады вера яшчэ не была грунтоўна ўмацаваная, а Евангелле яшчэ не было ўстаноўлена. Таму і трэба было пытацца пра ўсё ў Бога. Ён жа прамаўляў да іх ці ў словах, ці […]