Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Кацярыне @sielaba сёння споўнілася 18 гадоў, яна адна з першых падапечных з 2020 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Выдатнай, прыгожай і вельмі разумнай Кацярыне @sielaba сёння зноў 18! Адна з нашых першых падапечных восенню 2020 года, яна ні на хвіліну не перарывала з намі сувязь! Усіх поспехаў, дарагая, табе і тваёй сям’і! Гэта адно са значных і любімых мною фота восені 2020 года. Выратаванне і ўз’яднанне сям’і, – Наталля Калегава.

27 верасня ў Замку ў Вільнюсе ладзяць суботнік для прыборкі пасля святаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Даражэнькія ўсе! Наступная субота  — 27 верасня — апошняя субота месяца. І мы ладзім суботнік: пачысцімся-папрыбіраемся пасля святаў ў двары, у кузні ды на складзе. Просьба да ўсіх, хто жыве ў Замку, запланаваць дзень на цю добрую справу. Нагадваю, што гэта частка дзяжурстваў і ўдзел абавязковы. Задачы падрабязна, каб кожны сабе абраў па душы — […]

24 верасня: заняткі па ёзе, анлайн-семінар і пляценне маскіравальных сетак у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 24 верасня 11:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 12:00 – анлайн-семінар “Што такое канфлікты і як з імі жыць: практычныя парады для тых, хто пачынае жыццё з нуля”. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

Литовский Красный Крест приглашает на бесплатный онлайн-семинар о конфликтных ситуациях 24 сентября

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Литовский Красный Крест приглашает вас зарегистрироваться и принять участие в онлайн-семинаре “Что такое конфликты и как с ними жить: практические советы для тех, кто начинает жизнь с нуля“, который состоится в среду 24 сентября в 12:00 и даст вам простые и понятные инструменты, как говорить без ссор. Переезд, стресс, адаптация, культурные различия, непонимание в семье, […]

23 верасня ў Вільні: анлайн-семінар, прыём у Замку і клуб літоўскай мовы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аўторак, 23 верасня 14:00 – анлайн-семінар “Сацыяльныя выплаты ў Вільні”. 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала у сферы прыгажосці. 19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

Евгений Афнагель: Мы вернемся в Беларусь и вернем страну в Европу

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Евгений Афнагель: Мы вернемся в Беларусь, и мы вернем Беларусь в Европу Мы проходим тот же путь, который в свое время прошли Польша, Чехия, страны Балтии, вся Восточная Европа: https://europeanbelarus.org/2025/09/22/314280.html

У Вільні ў Міжнародны дзень без аўтамабіля грамадскі транспарт будзе бясплатным

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У гонар Міжнароднага дня без аўтамабіля – бясплатны грамадскі транспарт у Вільні У гонар Міжнароднага дня без аўтамабіля ў панядзелак грамадскі транспарт сталіцы будзе перавозіць жыхароў і гасцей горада бясплатна. Акрамя бясплатных паездак, у панядзелак днём жыхароў Вільні і гасцей горада запрашаюць у парку Вінгіс на дыскусію з вядомымі людзьмі, прысвечаную Дню без аўтамабіля. www.delfi.lt/a/120151728

Премьера спектакля «Пойдзем да мяне!» 25 октября в Mroj-Hall театре в Вильнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

PREMJERA! ПРЭМ’ЕРА! Eime pas mane! / Пойдзем да мяне! 25 кастрычніка ў 18.30 Mroj-Hall teatras / пр. Гедыміна 28, Вільня Spektaklis vyksta rusų kalba.Спектакль ідзе на рускай мове. Лёгкая камедыя ў рэтра-стылі, дзе выпадковасць становіцца галоўным рэжысёрам. Адзін вечар, тры персанажы і мноства непаразуменняў – усё гэта пададзена з тонкім гумарам, жывым словам і дробкай […]

У Вільні скасаваны штотыднёвы мітынг з-за ярмаркі, прапануюць ушанаваць памяць герояў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у горадзе працягваецца ярмарка, таму звычайнага штотыдневага мітынгу заўтра не будзе. Прапануем сабрацца а 19:00 на Варце Святла ля амбасады Беларусі ў Вільні, каб ушанаваць памяць нашых загінулых герояў і прывесці варту ў парадак. Амбасада Беларусі…

Адкрыццё фотавыставы «ЛІНІЯ ЖЫЦЦЯ: ГІСТОРЫІ БАЯВЫХ МЕДЫКАЎ» у Вільні 22 верасня 2025

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем вас на адкрыццё фотавыставы«ЛІНІЯ ЖЫЦЦЯ: ГІСТОРЫІ БАЯВЫХ МЕДЫКАЎ» Эмануэліс Зінгерыс, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 22 верасня 2025 г. (панядзелак) 14.00 у Візіт-цэнтры Сейма (пр. Гедыміна, 60, Вільня) На выставе прадстаўлена серыя фотаздымкаў, зробленых украінскімі вайсковымі медыкамі, якія дакументуюць іх працу на перадавой, важнасць медыцынскай эвакуацыі і эвакуацыйныя транспартныя сродкі. Адбудзецца анлайн-сесія з лекарамі, […]