АКЦЫЯ «НЕ – ГІБРЫДНЫМ АТАКАМ НА ЛІТВУ!»Заўтра 7 снежня а 12:00 збіраемся на традыцыйную нядзельную а…

АКЦЫЯ «НЕ – ГІБРЫДНЫМ АТАКАМ НА ЛІТВУ!»

Заўтра 7 снежня а 12:00 збіраемся на традыцыйную нядзельную акцыю на плошчы Вінцаса Кудзіркі, а таксама а 13:30 сустракаемся каля Амбасады Беларусі на акцыі «НЕ – гібрыдным атакам на Літву!».

Рэжым лукашэнкі разам з пуціным вядзе вайну супраць беларускага народа і яго суседзяў. Апошнім часам ён выкарыстоўвае метэазонды, якія парушаюць мяжу з Літвой і ствараюць рэальную пагрозу бяспецы палётаў. З-за гэтага Літва вымушаная перыядычна зачыняць аэрапорт і нават мяжу.

Беларусы — мірныя людзі. Мы супраць злачынцаў! Мы супраць парушэнняў мяжы!

Вольная, дэмакратычная Беларусь — гэта гарантыя міру і бяспекі для ўсяго рэгіёну!

НЕ гібрыдным атакам!
ЗА свабодную Беларусь — і мірнае неба над Літвой!

Далучайцеся! Прыходзьце са сцягамі і плакатамі!

Нядзеля 7 снежня
13:30
Амбасада Беларусі
(Mindaugo g. 13)