Сёння ўспамінаем 24 лютага 2025 года — дзень, калі беларуская дыяспара ў Вільні далучылася да сусветнай супольнасці ў падтрымку Украіны ў трэцюю гадавіну поўнамаштабнай вайны, распачатай пуцінскай Расіяй.
Мы былі побач з украінцамі, як і ўсе гэтыя тры гады — з болью, павагай і няўмольнай верай у перамогу. Мы выйшлі, каб сказаць: наша салідарнасць — не жэст, а пазіцыя. Гэта змаганне святла супраць цемры, свабоды супраць тыраніі.
Мы жадаем Украіне і ўсяму цывілізаванаму свету перамогі ў 2026 годзе! Няхай год, які набліжаецца, прынясе тое, чаго так чакаюць мільёны — справядлівасць, вяртанне дамоў, вызваленне зямель і людзей.
Памятаем і пра нашае штодзённае дзеянне дапамогі: Кожную сераду і нядзелюа 18:00 у Беларускім замку мы пляцём маскіровачныя сеткі для абароны Украіны. Гэта маленькая, але важная праца, якая ратуе жыцці.
Заставайцеся з намі — гісторыя 2025 года працягваецца дзень за днём.