АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 6 СНЕЖНЯСёння ўспамінаем 25 сакавіка 2025 года — дзень, калі беларусы ў Ві…

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 6 СНЕЖНЯ

Сёння ўспамінаем 25 сакавіка 2025 года — дзень, калі беларусы ў Вільні зноў сабраліся разам, каб адзначыць Дзень Волі.

25 сакавіка — гэта больш чым дата. Гэта напамін пра тое, хто мы, адкуль ідзём і куды верым вярнуцца. У 2025 годзе мы чарговы раз выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, з песнямі, словамі падзякі нашым героям і з надзеяй, якая не гасне нават пасля доўгіх гадоў выгнання.

Гэта быў дзень еднасці і годнасці. Дзень, калі ў цэнтры Вільні адчувалася цяпло супольнасці і моц нашай мары.

І так хочацца, каб наступныя Дні Волі мы ўжо сустракалі ў новай, свабоднай Беларусі.

Без рэпрэсій.
Без страху.
З нашымі блізкімі — дома.

Заставайцеся з намі — наперадзе яшчэ шмат важных успамінаў 2025 года.