Caritas запрашае на калядны вечар з конкурсамі і майстар-класамі 6 снежня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КАЛЯДНЫ ВЕЧАР РАЗАМ З CARITAS

Каляды ўжо зусім блізка, і мы будзем рады святкаваць іх разам з вамі!


У субботу 6 снежня а 15:00 Caritas запрашае вас на ўтульны перадсвяточны вечар.

Мы правядзём конкурс калядных світараў, таму не забудзьцеся надзець свой самы святочны світар — у вас будзе шанец выйграць прыз!

Вы таксама зможаце сабраць свой уласны пернічны домік — мы падрыхтуем пернічныя дэталі і ядомы «клей», а вось упрыгожанні для доміка, калі ласка, прынясіце з сабой.

Нас чакаюць класічная калядная музыка, цёплыя напоі і пачастункі. Калі маеце магчымасць, калі ласка, прынясіце нешта, чым хацелі б падзяліцца.

У нас няма ўзроставых абмежаванняў — прыходзьце самі, з сябрамі, дзецьмі ці дарослымі. Кожны жадаючы можа далучыцца да святочнага настрою”.


Для лепшага планавання, калі ласка, запоўніце рэгістрацыйную форму

Субота 6 снежня
15:00
Caritas (
Kalvarijų g. 39) уваход з боку вуліцы Krokuvos, уніз па лесвіцы