Сёння дзень нараджэння ў нашага падапечнага і валанцёра Андрэя Сцепанькова — і не проста дзень нара…

Сёння дзень нараджэння ў нашага падапечнага і валанцёра Андрэя Сцепанькова — і не проста дзень нараджэння, а прыгожы юбілей — 45 гадоў!

Мы бясконца радыя, што Андрэй, які быў дэпартаваны з Беларусі 11 верасня гэтага года, сустракае свой юбілей на свабодзе — там, дзе ён і павінен быць.

І яшчэ адна цудоўная навіна: Андрэй робіць новы крок у жыцці разам са сваім новым аўтамабілем! Няхай гэта будзе сімвалам шляху ў лепшую будучыню!

Ад усяго сэрца жадаем Андрэю:

шчасця і ўнутранай гармоніі,
моцнага здароўя,
сустрэць сваё каханне,
сямейнага дабрабыту і цяпла.

Мы ганарымся тваёй стойкасцю і ўсцешаныя быць часткай твайго новага старту.

З Днём нараджэння, Андрэй!