Сябры, дзякуй вам!На гэты момант мы ўжо сабралі 274,98 еўра на даследаваньне нырак для беларускага добраахвотніка, які жыве ў Польшчы (збор “Нясьмешны”). Гэта значыць, што да мэты засталося зусім трошачку.Яшчэ некалькі крокаў – і абследаваньне можна будзе аплаціць без затрымак. Камп’ютарная тамаграфія неабходная, каб вызначыць неабходнасьць далейшага лекаваньня нырак. Час тут мае значэньне. Магчыма, Вы […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» віншуюць з Міжнародным днём роднай мовы вершам Алеся Гаруна
Чаму грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» дабрачыннай арганізацыі KUS віншуюць вас з Міжнародным днём роднай мовы вершам «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»? Гэты верш быў напісаны ў 1910 годзе. Няшмат хто з нас вывучаў яго ў школе. Яго аўтар, Алесь Гарун, быў актыўным дзеячам беларускага нацыянальнага руху і ўдзельнікам рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст. […]
Знаёмства з беларускімі добраахвотнікамі і пераезд праз блокпост перад Львовам
Дарога на вайнуАповед 16: Знаёмства з Дзядзькам, Лахвічам і іншымі А 14-й за намі заехалі прадстаўнікі так называемага “гуманітарнага канвою Варшава-Кіеў”. (Так называў яго Савіч, які кантактаваў з Варшавай). Гэтым “гуманітарным канвоем” аказаліся сямёра такіх жа як і мы будучых беларускіх добраахвотнікаў. З-за стырна чорнага “Тэчыка” – мікрааўтобуса Volkswagen Transporter чацьвёртага пакаленьня (Т4) – выйшаў, […]
Дарога на вайну: Эмацыйны стан блізкіх быў самым цяжкім на вайне для аўтара
Дарога на вайнуАповед 15: “Ты меня оставил одну” Калі ў мяне запытваюць “Што было самым цяжкім на вайне?”, то заўсёды маюць на ўвазе рэчы, звязаныя непасрэдна з баявымі дзеяньнямі. І я магу адказаць на гэта пытаньне ў адпаведным – вайсковым ключы. Але, калі браць усе акалічнасьці, то на вайне для мяне самым цяжкім вайна не […]
У чаканьні гуманітарнага канвою на Кіеў: аповед з цэнтру ўцекачоў 6 сакавіка 2022
Дарога на вайнуАповед 14: У чаканьні гуманітарнага канвою на Кіеў У цэнтры ўцекачоў мы правялі 2 дні. Савіч быў на сувязі з Варшаўскім рэкруцінгавым цэнтрам Беларускай роты пры “Азове” (будучага палка Каліноўскага). Ён пераслаў мой пашпарт туды, каб мае дадзеныя ўпісалі ў паперы для блокпастоў на праезд да Кіева. Нас абяцалі забраць гуманітарным канвоем, які […]
Цэнтр уцекачоў у асобным будынку са спартовай заляй прымае ўцекачоў з Украіны
Дарога на вайнуАповед 13: Цэнтр уцекачоў Ён размяшчаўся ў асобна стаяўшым будынку са спартовай заляй унутры. Гэта заля была хіба крышку меншая, але такая ж усім нам знаёмая з дзяцінства – як у маёй школе №19 у горадзе Баранавічы, як у будынку прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Часовым Яру куды праз 9 месяцаў прыляціць расейская міна падчас […]
У Літве прапануюць узаконіць статус ветэранаў і забяспечыць ім падтрымку
(BEL) Ветэраны ў Літве: юрыдычны статус ці прававы вакуум? Падчас сустрэчы ў сейме Літвы наша дабрачынная арганізацыя “KUS” звярнулася да дэпутатаў сейма з групы “За дэмакратычную Беларусь” з прапановай па ўрэгуляваньні статусу такіх добраахвотнікаў. Асноўныя пункты звароту:1. Узаконіць статус “Абаронца Свабоды”.Увядзеньне агульных крытэрыяў для наданьня статуса для ветэранаў-грамадзян Літвы і ветэранаў-замежнікаў са сталым ВНЖ. 2. […]
Збор сродкаў для беларускага ветэрана палка Каліноўскага на медыцынскую дыягностыку ў Польшчы
Збор «Нясмешны» Адкрываем збор для беларускага ветэрана палка Каліноўскага, які зараз жыве ў Польшчы (медыцынскай страхоўкі не мае). У ветэрана ёсьць праблемы з ныркамі. Яму неабходна прайсьці камп’ютарную тамаграфію (КТ). Ад вынікаў гэтага абследаваньня залежыць далейшая медыцынская дапамога яму. Поўны цыкл нефралагічнага абследаваньня у Польшчы каштуе каля 300 еўра. Просім Вашай падтрымкі, каб ветэран змог […]
Чаму мы вырашылі надаваць нашым зборам назвы для бяспекі і ідэнтычнасці
Чаму мы вырашылі надаваць нашым зборам назвы? Сябры, хочам падзяліцца адным рашэньнем, да якога мы прыйшлі ў нашай працы. У бліжэйшы час зборы, якія мы адкрываем, будуць атрымліваць уласныя назвы – і нам важна патлумачыць, чаму гэта з’явіцца. Многія людзі, якім мы дапамагаем, не могуць адкрыта расказваць пра сябе. Гэта пытаньне бясьпекі – як іх […]
Збор на падтрымку працягваецца: сабрана 370,85 € дзякуючы вашай дапамозе
Дарагія сябры, дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо адгукнуўся і падтрымаў наш збор. Дзякуючы вам на сёньняшні дзень сабрана 370,85 €. Збор працягваецца: https://t.me/roskvitok/81. Наперадзе яшчэ шмат, але менавіта з такіх маленькіх крокаў складаецца вялікая падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасьць- далучайцеся да збору.А калі не – дапамажыце нам распаўсюдам. Часам адзін рэпост дапамагае знайсьці […]