Абарона Кіева.Аповед 2: “Наша задача сегодня помочь украинцам, чтобы завтра они помогли нам”А восьма…

Абарона Кіева.
Аповед 2: “Наша задача сегодня помочь украинцам, чтобы завтра они помогли нам”

А восьмай ранку мы паснедалі. Пасля нас пашыхтавалі.

Мясцовы камандзір (верагодней за ўсё гэта быў “Брэст”) сказаў нам: “Наша задача сегодня помочь украинцам, чтобы завтра они помогли нам”.

Пасля сняданку мы пачалі расквартыроўвацца ў будынку каледжа. Усе памяшканьні былі занятымі. Таму мне з хлопцамі знайшлося месца толькі ў калідоры. Свой карэмат і рэчы я разьмясьціў на падлозе ў закутку без вокнаў. Мой разлік быў на тое, каб аскепкамі шкла, у выпадку прылётаў, не пашкодзіла мяне.

А 12 прыйшоў камандзір і паведаміў, што хутка паедзем атрымоўваць зброю. Запісаў нашыя памеры для выдачы амуніцыі.

Мы чакалі. Мой розум адкінуў усе другарадныя задачы і разважаньні. Сканцэнтраваўся на самым галоўным: што і калі будзе далей.

Апынуўшыся тут у Кіеве, які прыгатаваўся да штурму з боку расейскіх акупацыйным войск, я адчуў неверагодны спакой і канчатковае разуменьне, што знаходжуся ў патрэбным мне месцы ў патрэбны час.

Менавіта ў першыя дні знаходжаньня ў Кіеве я заўважыў, што сотні паведамленьняў у навасных тэлеграм-каналах засталіся мною непрачытанымі. Я проста адпісаўся ад вялікай іх колькасьці. Я апынуўся ўнутры падзей і навіны звонку страцілі сваю актуальнасьць для мяне. Дзіўны і прыемны стан. Стан датычнасьці да гістарычных і лёсавызначальных падзей. Нават патэнцыйная небяспека не псавала яго. Магчыма толькі ўзмацняла адчуваньне моманта.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь