#Беларуская мова

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Жаўнер ЗСУ на ‘нулі’ пад Бахмутам у лістападзе 2022 года: размова на беларускай мове

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 5 ЖАЎНЕР ЗСУ НА “НУЛЕ” ПАД БАХМУТАМ Лістапад 2022-га, акраіна Бахмута. “Нуль”. Выпадкова, ў яру на перадавой, сустракаем украінца. Ен трапіўся надзвычай словаахотны. Я нават уключыў гоўпрошку, каб запісаць гэтую размову. Пачуўшы маю беларускую мову, ен запытаў:– З Чарнігаўшчыны?– Беларус. – адказаў я.– Бульбаш!? – радасна здагадаўся ен. І далей быў вялікі […]

Украінская жанчына падчас ракетнага абстрэлу Кіева 10 кастрычніка 2022 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 4 УКРАІНСКАЯ ЖАНЧЫНА ПАДЧАС РАКЕТНАГА АБСТРЭЛУ КІЕВА 10 кастрычніка 2022-га года, Кіеў, станцыя мятро “Жытомірская” падчас масіраванага ракетнага абстрэлу горада. Я накіроўваюся на запланаваную кансультацыю да стаматолага. Спускаюся ў мятро. Апрануты па-цывільнаму. Цікава, але я не ведаў, што мятро не працуе падчас паветранай трывогі! Шмат людзей. Злева на пероне стаіць цягнік. Падыходжу […]

Украінская жанчына з Лісічанску расказвае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў у чэрвені 2022

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 3 УКРАІНСКАЯ ЖАНЧЫНА З ЛІСІЧАНСКУ Пачатак чэрвеня 2022-га, Лісічанск, Украіна. Тады я быў яшчэ рускамоўны. Двор шматпавярхоўкі. Вогнішча на кірпічах і каструля на ім. Жанчына гатуе ежу. Запытваюся ў яе пра быт у зоне баявых дзеянняў. Яна распавядае. А потым кажа: – Вы не ўкраінец!– Чаму вы так вырашылі?– Вы вельмі чыста […]

Моўныя замалёўкі: сустрэча з Уладзімірам Гундаром і шлях да беларускай мовы ў 2019 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 2 БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ГУНДАР 2019 год, па дарозе на Мілавіды для ўшанавання памяці загінулых паўстанцаў Каліноўскага. Я за рулем. На заднім сядзенні – Уладзімір Гундар (на сенняшні дзень беларускі палітзняволены, пакараны нелегітымным рэжымам Лукашэнкі 18-ццю гадамі турмы. Нават у судзе ён размаўляў на мове) Мы раней не былі знаемы асабіста. Тады я ўспомніў […]

Вясковы беларускі хлопец на трасянцы размаўляе пра мову і гісторыю пад Маладзечна ў 2017 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 1 ВЯСКОВЫ БЕЛАРУСКІ ХЛОПЕЦ, ЯКІ РАЗМАЎЛЯЕ НА ТРАСЯНЦЫ 2017-ы год, я за рулем на поўнач ад Менску. На дарозе “галасуе” хлопец 17-ці гадоў (на выгляд, з-за барады, старэйшы). Ен ехаў з заняткаў у прафесійна-тэхнічнай навучальнай установе дадому – у суседнюю веску дзесьці пад Маладзечна. Пажартавалі наконт узроста – я даваў яму 23 […]

РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫ: Рака, якая ўжо вольная і абірае свой шлях у прыродзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫ Частка 3 Ракой, покуль не такой яшчэ велічнай, як Днепр ці Неман, але ўжо вольнай. Ракой, якая сама абірае свой шлях. Якой хочацца любавацца. Назіраць за тым, як яна нясе свае воды ў яру сярод дрэў. Ракой у якой ўжо з’явілася жыцце – сапраўднае. Без кайданкоў.

Рака павінна цячы свабодна без бетонных абмежаванняў, як прыклад для Беларусі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫ Частка 2 Рака павінна несьці свае воды свабодна! Максімум што з ей зрабіць – трохі ўладкаваць берагі, як гэта, напрыклад, зроблена ў Вільні. Але яна таксама там, у Вільні, можа выходзіць са сваіх берагоў. Можа несьці крыгі на сваей паверхні. Гэта рака ў Кіеве для мяне метафарычны прыклад часткі насельніцтва Беларусі. […]

Рака Сырэц у Кіеве закаваная ў бетонныя сцены і параўнаная з жыццём беларусаў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫ Частка 1 Кіеў, рака Сырэц (укр. – “Сирець”), 21 студзеня 2023-га. Раку закавалі ў бетонныя сцены. Задалі напрамак куды цячы. І вось так яна і цячэ ў няволі. Ну так сабе, скажу, уражанне. Здаецца бы добра. Вось усе акуратна. Ніякага там бруду, іла. О! Шампур на дне валяецца. Вось такое вось […]

Першы барбершоп з 20% зніжкай для вайскоўцаў ЗСУ і ўдзячнасцю сапраўдным украінцам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЙ ПЕРШЫ БАРБЕРШОП Частка 2 Запытваю: – Колькі з мяне? З 20-ціадсодкавай зніжкай для вайскоўцаў ЗСУ павінна было выйсьці каля 600 грывень (каля 15 еўра). – Для вас безкаштоўна! Тут я зразумеў аб чым мой майстар дамаўляўся з дзяўчынай (яе завуць Ксюша). Вельмі нечакана і таму ўдвая прыемна! Падзякаваў. Забраў на “Новай пошце” свае асабістыя […]

Мой першы барбершоп у Кіеве на вуліцы Пушкінскай, 9б, які я наведваю пасля баявых

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МОЙ ПЕРШЫ БАРБЕРШОП Частка 1 Мой першы барбершоп і адзіны, якім я карыстаюся пасля баявых у Кіеве, знаходзіцца на вуліцы Пушкінскай, 9б. Гэта ў самым цэнтры Кіеву. Барада і вусы з’явіліся ў мяне ўпершыню на вайне ва Ўкраіне. З імі зручней і прасцей на фронце. Тым больш мне – кожны дзень трэба брыцца, каб не […]