СПГ-9 у Бахмуце знішчае расейскіх акупантаў і дапамагае ЗСУ трымаць абарону ў лютым 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

НАША “ПРАЦА”

Частка 1

Люты, 2023-га, Бахмут.

Наш разлік СПГ-9 (на фота) знішчае расейскіх акупантаў, целамі якіх маскоўскі Крэмль закідвае горад.

Акупанты, быццам хвалі, кожны дзень па некалькі разоў накатваюць на пазіцыі ЗСУ.
Наша задача “збіць” гэтыя хвалі. Зрабіць іх слабейшымі. Супакоіць зусім. Прымусіць ворага ўціснуцца ў зямлю, схавацца ў падвал, альбо і ўвогуле адступіць. Ускладніць оркам вядзенне агню і тым самым дапамагчы ЗСУ трымаць абарону.

Мы займаемся штодзённай “працай”, якая, як і выкарыстоўванне беларускай мовы, набліжае вызваленне Беларусі.