ПАЧКА ПАТРОНАЎ Частка 1 30 студзеня 2023-га, чыгуначны вакзал Кіева. Няма той ранейшай чаргі і паліцэйскіх перад уваходам, якіх я бачыў пару месяцаў таму. Два пункты пропуску захаваліся ўнутры вакзала. Кладзем свае рэчы на ленту канвеера. Ен прапускае іх праз скануючае абсталяванне. Самі ж мы праходзім праз “рамку”. Папярэдне выклаўшы ўсе металёвыя рэчы з кішэняў. […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сон пра Лукашэнку і сустрэча з валанцеркай Ірай у цэнтры Кіева 30 студзеня 2023 года
СОН ПРА ЛУКАШЭНКУ 30 студзеня 2023-га, цэнтр Кіева. Між справамі выходжу з “Пузатай хаты”, дзе вырашыў падсілкавацца і, выпадкова, сустракаю на вуліцы валанцерку-беларуску Іру Лукашэнка. Абняліся. Сустрэча з ёй нагадала мне пра сон, які сніўся мне гэтай ноччу. – А мне сёння сон сніўся – пра твайго сваяка!) – успомніў я і пачаў расказваць ёй […]
Тэкстуры Бахмута падчас перачакання абстрэлу з унікальным асвятленнем і рэальнай сітуацыяй
Тэкстуры Бахмута падчас перачакання абстрэлу – не змог не скарыстацца цудоўна падаючым светам P.s.:Самае галоўнае, што кадр не пастановачны – у сэнсе лакацыі і сітуацыі. Пабачыў пабраціма, што падобна мне сядзеў ва ўкрыцці і зразумеў, што свет падае так, што абавязкова атрымаецца цудоўны кадр.
Асабістыя адчуванні пра мову як зброю і важнасць размаўляць на матчынай мове беларусам
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 12 АСАБІСТЫЯ АДЧУВАННІ Мне падабаецца мае адчуванне своеасаблівай злосці, калі ўкраінец пачынае напачатку перапытваць мяне. Бо я ведаю, што ўкраінскамоўныя ўкраінцы разумеюць беларускую мову. Складана толькі рускамоўным. Мне падабаецца ўнутранае пачуцце незадавальнення, калі я вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Звычайна гэта ў размовах з літоўцамі (бо рускамоўныя з іх не разумеюць беларускую […]
Кансультант крамы ў Кіеве разумеў беларускую мову падчас абслугоўвання кліента
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 11 КАНСУЛЬТАНТ КРАМЫ Ў КІЕВЕ 21-га студзеня 2023-га, цэнтр Кіева. Я прыходжу ў краму, дзе некалькі дзен таму набыў Pocketbook. Вай-фай якога ану ніяк не хацеў спалучацца з раздачай вай-фая з майго тэлефона – “Жыве Беларусь!” (у рэшце рэшт высвятлілася, што Pocketbook падлучаецца толькі да вай-фая з назвамі, якія ен успрымае. Пажадана […]
Украінская сепаратыстка з Бахмута распавядае пра жыццё і прапаганду ў пачатку 2023 года
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 10 УКРАІНСКАЯ СЕПАРАТЫСТКА З БАХМУТА Пачатак студзеня 2023-га, Бахмут, Украіна. Прэс-служба нашага палка Каліноўскага папрасіла мяне прыняць удзел у рэпартажы, які перадае атмасферу франтавога горада Бахмута. Я пагадзіўся. Для мяне гэта сваеасаблівая экскурсія па Бахмуту, якую я не магу дазволіць сабе падчас выканання баявых задач. Праходжу міма крамы на акраіне Бахмута збоку […]
Жаўнер ЗСУ з Кіева, які да вайны быў ганчаром, расказвае пра свой шлях і мову
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 9 ЖАЎНЕР ЗСУ, ЯКІ ДА ВАЙНЫ БЫЎ ГАНЧАРОМ 18 студзеня 2023-га, недзе ў палях пад Кіевам. Практычны занятак па картаграфіі. Я пазнаеміўся з украінцам з Адэсы, які да 24 лютага 2022-га трымаў ганчарную майстэрню ў Кіеве. З пачаткам паўнамаштабнай вайны зачыніў майстэрню і пайшоў бараніць сваю радзіму. – Я да 2014-га года […]
Беларусы на ваенных курсах у Кіеве паказалі, што украінцы разумеюць беларускую мову
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 8 ВЫКЛАДЧЫЦА ЎКРАІНСКІХ ВАЙСКОВЫХ КУРСАЎ 17 студзеня 2023-га, Кіеў. Курсы картаграфіі. Нас 7 беларусаў сярод 25-30 жаўнераў ЗСУ. Як мне падалося, выкладчыкі курсу не адразу ведалі, што мы беларусы. Мая беларуская мова дала ім інфармацыю пра гэта. Да нас падыйшла выкладчыца і запытала ў мяне: – Можа вам трэба перакладаць на расейскую? […]
Жаўнер ЗСУ расказвае пра мову і вайну ў Гуляй Полі ў снежні 2022 года
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 7 ЖАЎНЕР ЗСУ Ў ГУЛЯЙ ПОЛІ Снежань 2022-га, Гуляй Поле. Адзін з прыватных дамоў, побач з якім нейкі час раней разарвалася ракета. Пашкодзіла летні домік і пабіла аскепкамі металевы дах. Дом зацікавіў мяне сваей планіроўкай. Я папрасіў украінцаў з ЗСУ прайсьціся па таму дому. Паказваў мне яго малады ўкраінскі хлопец. Ен таксама […]
Беларускія добраахвотнікі абмяркоўваюць важнасць мовы, гісторыі і культуры восенню 2022 года
МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ Частка 6 БЕЛАРУСКІЯ ДОБРААХВОТНІКІ Восень 2022-га. – Мова – гэта не самае галоўнае! Навошта мне ведаць гісторыю!? Галоўнае вярнуць сістэму права і закон у Беларусь! – часам чую я ад саміх байцоў палка Каліноўскага. З гэтым я цалкам не згодны і таму бачу вельмі неабходнай працу сярод беларусаў па пашырэнню ды паглыбленню беларускіх […]