МОЙ ПЕРШЫ СТРЭЛ З СПГ-9Частка 1Канец снежня 2022-га, Бахмут.Першае ўражанне: вельмі моцны па дэцэбэл…

МОЙ ПЕРШЫ СТРЭЛ З СПГ-9

Частка 1

Канец снежня 2022-га, Бахмут.

Першае ўражанне: вельмі моцны па дэцэбэлах “выхад”!

Пры стральбе з “сапага” (СПГ-9) без тактычных навушнікаў не абыйсьціся.

Па-другое, вельмі эфектны залп. Асабліва калі зрабіць стоп-кадр – вогнены шар у якім не бачна ні стралка, ні “сапага”.

Калі проста пабачыць гэты спынены кадр, то мімаволі ўзнікае пытанне: ці не апякло стралка агнём стрэлу?

Не, не апякае Полымя навогул незаўважна для вока.