ДЗЕНЬ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ Што маецца на ўвазе пад гэтым днём? Хто гэты абаронца? І якую айчыну ён абаран…

ДЗЕНЬ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ

Што маецца на ўвазе пад гэтым днём? Хто гэты абаронца? І якую айчыну ён абараняе.

Для гэтага ўзгадаем крыніцы святкавання 23 лютага:

– 23 лютага з 1922 года ў СССР гэтая дата штогод традыцыйна адзначалася як «Дзень Чырвонай арміі», з 1946 года – «Дзень Савецкай арміі», з 1949 па 1992 гады – «Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флота». «Дзень абаронцы Айчыны» – свята, якое адзначаецца штогод 23 лютага ў Беларусі, Кыргызстане, Расіі і Таджыкістане.

Мая Айчына – незалежная Беларусь.

Ні чырвоная армія, ні Савецкі саюз аніякім чынам не суадносяцца з незалежнасьцю маёй радзімы.

Беларуская армія сёння – абаронцы Айчыны? Халуі яны лукашысцкія, годнасць страціўшыя. Абслуга для акупацыйнага расейскага войска. Ані беларускі народ у 2020-м абараніць не змаглі. Ані расейцаў выгнаць з беларускай зямлі не могуць. Нават падтрымаць “братоў” у іхняй імперскай вайне не здольны. Цьфу, а не абаронцы Айчыны!

Таму 23 лютага – не мае свята.

Сёння я знішчаю маскоўскіх акупантаў ва Ўкраіне, а заўтра паганю іх з роднай беларускай зямлі.

Дзень абаронцы Айчыны для мяне – 8 верасня.

Бо менавіта 8 верасня 1514 года нашыя продкі здабылі слаўную перамогу над маскоўскімі акупантамі пад Воршай. Гэтая перамога – прыклад для мяне і гонар за беларускую нацыю. Дзень беларускай вайсковай славы.

Беларусь будзе вольнай!

Аляксандр “Кусь” Клачко, 23 лютага 2023 года.