Японскае СМІ абвергла, што японскі выкладчык Масатосі быў памілаваны Былы выкладчык ГДУ Ніканісі Масатосі, якога асудзілі да 7 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць», насамрэч не быў памілаваны, піша @viasnaHomel. Яго пераблыталі з іншым грамадзянінам Японіі. Але імя не называецца. https://nashaniva.com/370869 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370869
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вызваленне Наталлі Дулінай і размова пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву
«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх Найлепшую італьяністку краіны, былую дацэнтку кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну пасля 2020 года неаднаразова адпраўлялі на Акрэсціна, звольнілі з універсітэта, а пазней асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня яна трапіла ў […]
Сяргей Ціханоўскі і Наталля Дуліна сярод вызваленых палітвязняў у Беларусі
Вельмі добрыя два дні, вельмі радасна і за людзей на волі, і за тых, хто чакаў. Добра бачыць сем разгубленых і шчаслівых твараў. Добра слухаць энэргічнага не зламанага (а галоўнае жывога) Сяргея Ціханоўскага ці інтэлігентную Наталлю Дуліну, якая хацела б саступіць сваё месца сярод вызваленых камусьці іншаму. Добра думаць, што акрамя гэтых сямі выратаваны яшчэ […]
Дзень памяці Васіля Быкава: 40 цытат легендарнага беларускага пісьменніка
«Ноччу ўсе раны болей баляць». 40 цытат Васіля Быкава Сёння — дзень памяці Васіля Быкава. Легендарны беларускі пісьменнік, класік ваеннай прозы пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 2003. Каб яшчэ раз згадаць пра геній творцы і яго здольнасць бачыць і разумець больш, чым іншыя, мы сабралі цытаты з яго мастацкіх і публіцыстычных твораў і размоў з […]
Сяргей Ціханоўскі пра будучыню Беларусі, Украіну і ролю Святланы Ціханоўскай пасля 5 гадоў у турме
Галоўныя моманты з прамовы і адказаў на пытанні Сяргея Ціханоўскага пасля 5 гадоў у турме Пра будучыню Беларусі і дэмакратычных сілаў: «Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць дрэнных людзей ад добрых». «Лідаркай Беларусі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я […]
Сярод вызваленых — японскі «шпіён» Ніканісі Масатосі, выкладчык Гомельскага ўніверсітэта
Сярод вызваленых і японскі «шпіён» Ніканісі Масатосі Выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта быў асуджаны за агентурную дзейнасць.
Светлана и Сергей Тихановские проводят совместную пресс-конференцию в 12:30 по Минску
12:30 по Минску. Светлана и Сергей Тихановские: совместная пресс-конференция Беларуская лидерка вместе с мужем Сергеем Тихановским отвечают на вопросы беларусcких и зарубежных журналистов. Наблюдать за мероприятияем в прямом эфире можно на официальном ютуб-канале Светланы Тихановской. Кроме Ютуба трансляция будет доступна в Х, Инстаграм,ТикТок. Совместная пресс-конференция Светланы и Сергея Тихановских
Наталля Дуліна расказала пра вызваленне палітзняволеных і пагрозы ў калоніі
«Намеснік начальніка калоніі сказаў: “Дуліна, апошні раз ёсць магчымасць прызнаць віну”. Я сказала “не”. Ён кажа “Ну, значыць на расстрэл!”» Выкладчыца італьянскай мовы і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, якая апынулася сярод вызваленых сёння палітзняволеных, падрабязна расказала нашаму карэспандэнту пра тое, як выглядаў працэс вызвалення «знутры». Вязні да апошняга не ведалі, куды і з якой […]
Вызваленыя і вывезеныя ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім: бізнэсмен, беларуска са Швецыі і хлопец
Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пецярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем ЦіханоўскімРасказваем падрабязней. https://nashaniva.com/370760Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370760
Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў
«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам. «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х». Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 […]