30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў.
У Беларусі {як мінімум} 10 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада – гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.
На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца: Марыя Калеснікава (930 дзён) Алена Гнаук (433 дні) Аляксандр Францкевіч (311 дзён) Андрэй Навіцкі (529 дзён) Мікалай Банькоў (571 дзень) Максім Знак (934 дні) Уладзімір Кніга (725 дзён) Віктар Бабарыка (936 дзён) Ігар Лосік (923 дні) Мікалай Статкевіч (934 дні)