04.09.1981 г. нарадзіўся Максім Знак – адвакат, пісьменнік і сумленны чалавек.Кажуць, што юрысты слу…

04.09.1981 г. нарадзіўся Максім Знак – адвакат, пісьменнік і сумленны чалавек.

Кажуць, што юрысты служаць (ці павінны служыць) закону. Але ў першую чаргу яны служаць людзям. Максім Знак менавіта такі.

Цяжка быць юрыстам у часы недазаконня, але служыць людзям усё адно можна. Максім Знак пайшоў у палітыку, бо там быў патрэбны. Не з’ехаў, калі была магчымасць, не зламаўся за кратамі, а ўсе выпрабаванні ператвараў у апавяданні і вершы.

Мы жадаем Максіму Знаку сіл, моцнага здароўя і натхнення. Будзе воля, будуць новыя кнігі, будзе шмат працы па аднаўленню прававой сістэмы ў Беларусі.

З днём народзінаў, народны адвакат!
Свабоду Максіму Знаку!
Жыве Беларусь!