«Трэба настройваць сябе на працяглую барацьбу». Выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру
Павел Хадзінскі
Слынны пісьменьнік і публіцыст, які стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў нашага народу, нарадзіўся ў гэты дзень, 3 верасня. Сказанае і напісанае ім засталося і будзе заўжды актуальным. Абралі трапныя выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру, якія актуальныя і па сёння.