Сёння дзень ведаў і першы дзень восені, таму трымайце прыгожы і просты верш пра надыход восені з пад…

Сёння дзень ведаў і першы дзень восені, таму трымайце прыгожы і просты верш пра надыход восені з падручніка белліту!

Пятрусь Броўка – Надыход восені

Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
 
Непрыкметна зусім —
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
3-пад зялёнай хусцінкі.
 
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
3 пахам бульбы пячонай.
 
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
 
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!

1958

Жыве Беларусь!