1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. І для Беларусі яна таксама пачалася ў гэты дзен…
З 1939 па 1944 гады па Беларусі катком прайшліся два таталітарныя рэжымы. Спачатку – нацысты, пасля – бальшавікі. І таму страты Беларусі ў Другой сусветнай вайне былі аднымі з самых вялікіх у Еўропе. Па розных падліках, загінула ад 25% да 30% жыхароў – каля трох мільёнаў чалавек.
Было разбурана больш за 200 гарадоў і пасёлкаў з 270 – то бок, прыкладна 75%. З 92 тысяч вёсак знішчылі 9 тысяч, з якіх 150 спалілі разам з жыхарамі. З 800 тысяч габрэяў, што жылі ў Беларусі, амаль усе загінулі падчас Халакосту. Прыкладна 700 тысяч беларусаў ваявалі на фронце і былі забраныя ў Чырвоную армію.
Агулам краіна страціла каля 45-50% свайго нацыянальнага багацця – большасць заводаў і фабрык была знішчаная або вывезеная, чыгункі, масты і дарогі былі разбураныя, гарадская забудова стала руінамі. У асобных рэгіёнах маштаб разбурэнняў дасягаў 80-90%.
Гэтая вайна мусіць быць урокам, каб такое ніколі больш не паўтаралася. Нельга рабіць яе часткай мілітарызаванай прапаганды. Памяць пра ахвяры павінна натхняць нас на захаванне мірнага жыцця і годнасці, а не наадварот.