5 жніўня 1918 г герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі БНР. Аднойчы яны зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Хатаскрайнікі ці сябры: як «маўклівыя» беларусы дапамагалі пратэстоўцам падчас рэпрэсій
Хатаскрайнікі – колькі разоў мы чулі гэтае слова. Мабыць, і самі ўжывалі. “Я вось ад амапу бегаў / бегала, а калегі маі не. Хатаскрайнікі!” ці “я заўсёды пакутую, думаю пра лёс народны, а людзі вунь у гандлёвых цэнтрах бавяць час, у кіно ходзяць – хатаскрайнікі!” Так, лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе, і вельмі хочацца абвінаваціць […]
Рэжым дадае новыя абвінавачванні тым, хто ўжо ў зняволенні, а журналістка Слаўнікава асуджана на 5 гадоў
У пацукоў новая тактыка: дадаваць абвінавачванні тым, хто ўжо за кратамі і павінен хутка выйсці. Так было, напрыклад, з Кацярынай Андрэевай. Тыя ж, каго судзяць упершыню, адразу атрымліваюць дзікія тэрміны (сёння журналістка Ірына Слаўнікава была асуджана на 5 гадоў калоніі – на год больш, чым патрабаваў пракурор). Чаму так? Канешне, пачвары баяцца выхаду палітвязняў. Бо […]
Салідарнасць беларусаў: ад збору сродкаў падчас пандэміі да падтрымкі ЗСУ і фонду BySoL
Салідарнасць – наша сіла і наш шлях. Беларусы шмат разоў гэта даказвалі яшчэ з часоў пачатку пандэміі, калі ўсе разам збіралі грошы на сродкі індывідуальнай абароны для нашых медыкаў. А падчас рэпрэсій фонды салідарнасці не толькі дапамглі тысячам беларусаў, але і далі магчымасць зрабіць унёсак у барацьбу за свабоду краіны ўсім, нават тым, хто за […]
Раману Бандарэнку споўнілася б 33 гады — беларусы памятаюць яго апошнія словы «Я выхожу»
Сёння Раману Бандарэнку мусіла споўніцца 33 гады. 11 лістапада 2020 г Раман напісаў у чаце “Я выхожу”. Ён так і не вярнуўся дадому. Зараз ўсмешку Рамана пазнае кожны беларус. Мы выходзілі на маршы з яго партрэтамі і яго апошнімі словамі. І колькі б не мінула часу, ён застанецца ў нашых сэрцах. Наш герой. Наш Рома. […]
Знішчэнне польскіх магіл на Беларусі — працяг барацьбы рэжыму з гісторыяй і памяццю
Знішчэнне польскіх магіл – гэта не першы прыклад барацьбы лукашэнкаўцаў з мёртвымі. Узгадайце апаганьванне магіл у Курапатах. Яно і зразумела: з аднаго боку, мёртвыя не адкажуць. З іншага, жывых катаваць дазволена толькі “сілавікам”, а на службе ў лукашэнкі, нажаль, дастаткова пацукоў іншых парод, якія таксама мараць знішчаць і разбураць. Ну і, канешне, барацьба з гісторыяй. […]
Доктарка Талочка ратавала падлетка ў 2020-м — зараз ён змагаецца ва Украіне, яна за кратамі
У жніўні 2020 г доктарка Таццяна Талочка выратавала падлетка Цімура Міцкевіча. Яна падпісала паперы, што хлопца, які трапіў у кому пасля збіцця амапам, нельга дапытваць. Тады Цімур быў палонным, а Таццяна – свабоднай, і зрабіла тое, што магла і павінна была зрабіць: не дазволіла далей катаваць ледзь жывога хлопца. Сёння Таццяна ў палоне, але ж […]
32 гады дэкларацыі аб суверэнітэце: замест свабоды — тысячы вязняў і тытул суагрэсара
32 гады таму, 27 ліпеня 1990 г, была прынятая дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Вялікая надзея жыла ў сэрцах беларусаў у тыя дні. Надзея на свабоду, незалежнасць, мір. Але прыйшоў лукашэнка, і надзея паціху згасла. Беларусь ператварылася у “заказнік СССР”, дзе жорсткія рэпрэсіі змяняліся “адлігай”, а потым – зноў рэпрэсіі. Мінулі гады. Нашыя суседзі пайшлі […]
Беларусь — адзіная краіна, дзе рэпрэсіям падвяргаюцца нават выданні па-за палітыкай
Пераслед журналістаў стаў ужо нечым звыклым. Не здзіўляюць ні шматгадовыя тэрміны, ні абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Але Беларусь, мабыць, – адзіная краіна ў свеце, дзе пакутуюць ад рэпрэсій і выданні “па-за палітыкай”. Нічога дзіўнага: калі судзяць святароў, настаўнікаў і нават Маляваныча, то што казаць пра журналістаў, нязай нават яны пішуць пра спорт, бізнэс ці IT. […]
150 дзён вайны: Украіна стрымала Расію, Беларусь павінна набліжаць яе паразу
150 дзён вайны.150 дзён гераічнага супраціву народа Украіны. Гэтыя дні развеялі міф пра моц расейскай арміі. Дзякуючы ЗСУ і тэрабароне, акупанты былі вымушаныя кінуць спробы захапіць Кіеў і сысці з поўначы Украіны. Вораг засяродзіўся на поўдні, але і там мужныя ўкраінскія ваяры спынілі наступ расейцаў. Зараз, з дапамогай звышдакладнай і дальнабойнай зброі з Захаду, Украіна […]