Пераслед журналістаў стаў ужо нечым звыклым. Не здзіўляюць ні шматгадовыя тэрміны, ні абвінавачванні…

Пераслед журналістаў стаў ужо нечым звыклым. Не здзіўляюць ні шматгадовыя тэрміны, ні абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве.

Але Беларусь, мабыць, – адзіная краіна ў свеце, дзе пакутуюць ад рэпрэсій і выданні “па-за палітыкай”. Нічога дзіўнага: калі судзяць святароў, настаўнікаў і нават Маляваныча, то што казаць пра журналістаў, нязай нават яны пішуць пра спорт, бізнэс ці IT.

І гэта яшчэ раз даказвае: ў Беларусі нельга заставацца па-за палітыкай, асабліва калі ты – сумленны чалавек. “Унутраная эміграцыя” больш не працуе. Тое, што адбываецца – гэта не палітыка. Гэта вайна злачыннай улады з народам. А ў часы вайны немагчыма быць па-за вайной.

Адныя марылі калісьці рабіць рэпартажы з гарачых кропак, іншыя – пісаць пра падарожжы, фестывалі, футбол ці тэхналогіі. Але зараз нібы ў гарачай кропке апынуліся ўсе. І нават тыя, хто прысвяціў кар’еру мірным тэмам, ва ўмовах Беларусі 2022 г паказалі сябе годнымі, смелымі, сумленнымі людзьмі. Дзякуй, журналісты! Беларусы ганарацца вамі.

Свабоду журналістам!
Жыве Беларусь!