Чыжоўка падтрымлівае сумленнага пракурора Яўгена Бабака, над якім на днях распачаўся суд. Прадстаўніца абвінавачвання – сумнавядомая Аліна Касьянчык. Мы ўпэўненыя, што хутка справядлівасць будзе адноўлена, і спадар Яўген апынецца на волі, а спадарыня Аліна – у судзе (і не ў якасці пракуроркі). Пацукі, ваш карабель ідзе на дно, час бегчы.
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Новые партизаны вольнай Беларусі: от школьника с флагом до заговора во дворце
Новые партизаны Вольнай Беларусi Резкие, как удар серпом, жёсткие, как удар молотом. Или хрупкие и стеснительные, как герои романов XIX века. Самые разные, не похожие друг на друга. Вся палитра характеров и индивидуальностей. Будущая элита нашей страны или, лучше сказать, её нынешняя элита. Есть мнение, что в таких словах слишком много пафоса. Хотя о пафосе […]
Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года калоніі
Сёння Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года калоніі. На прыкладзе рэжымаў пуціна і лукашэнкі мы бачым, што прапаганда – адзін са слупоў, на якіх трымаецца фашызм. Сапраўдныя навіны і сапраўдная журналістыка – гэта зброя грамадства ў барацьбе з прапагандай, таму дыктатура імкнецца знішчыць незалежную прэсу. Чыжоўка падтрымлівае палонных супрацоўнікаў Нашай Нівы і […]
Чыжоўка: Беларусь не мае аніякага дачынення да так званага «рускага свету»
Чыжоўка нагадвае: Беларусь не мае аніякага дачынення да гэтак званага “рускага свету”. Толькі здраднік лукашэнка і ягоныя пацукі імкнуцца ў гэтую багну. Разам з “рускім светам” яны і згінуць.
Камунальнікі перафарбавалі чырвонае — чаборавы колер таксама прыгожы
Здаецца, спадары камунальнікі лічаць, што чырвоны – гэта занадта правакацыйна. Ну вось чаборавы колер таксама прыгожы. Дарэчы, дзякуем за цудоўны светла-шэры фон, які камунальныя службы падрыхтавалі для нашага надпісу.
Чыжоўка падтрымлівае мастака Алеся Пушкіна, якога судзяць за нібы рэабілітацыю нацызму
Чыжоўка падтрымлівае мастака Алеся Пушкіна, якога судзяць за нібы распальванне варожасці і рэабілітацыю нацызму. Суд зрабілі закрытым, бо спадар Алесь ператварыў пасяджэнне ў сапраўдны перфоманс. Што тут скажаш, мастацтва за кратамі не замкнуць!
Чыжоўскія партызаны не спяць: новыя файлы для друку і падтрымка Украіны
Чыжоўскія партызаны не спяцьУкраіна пераможа, а месца дыктатараў ды іх памагатых – на сметніцах! Дарэчы, вось тут некаторыя новыя файлы для друку.
8 сакавіка: Чыжоўка — са змагарамі Украіны, бо час дыктатараў мінае і надыходзіць вясна
8 сакавіка – дзень роўнасці і барацьбы жанчын за іх правы. І сёння Украіна, наша суседка, нагадвае нязломную жанчыну, што дае адпор агрэсару і змагаецца за сябе. Жанчыну, што смела глядзіць у будучыню. Жанчыну, што сваім прыкладам змяняе свет. І яна абавязкова пераможа. Сэрцы беларусаў – з жанчынамі і мужчынамі Украіны: з салдатамі, медыкамі, валанцёрамі, […]
Чыжоўскія партызаны салідарныя з Украінай: нехта паспрабаваў выправіць «Слава Украіне»
Чыжоўскія партызаны салідарныя з народам Украіны, што зараз вядзе гераічную барацьбу з расейска-фашысцкімі захопнікамі. Слава Україні! Жыве Беларусь! Дарэчы, нейкі ябацька паспрабаваў выправіць “Слава Украине” на “Слава POCCNE”. Чытачы, вы ведаеце, што такое РоссNя? Ці гэта нейкая лацінская абрэвіятура?
Чыжоўка заклікае прыйсці на ўчасткі ў 14:00 — у падтрымку Украіны і знак нязгоды
Мы заклікаем усіх нашых чытачоў падтрымаць прапанову Спадарыні Прэзідэнта, прыйсці заўтра на ўчасткі ў 14:00. Не забывайце:– інтэрнэта, хутчэй за ўсё, не будзе.– тэлефоны могуць правяраць на ўваходзе.– АМАП будзе побач. Для ўкраінцаў мае значэнне зараз любая падтрымка, а для ворага балючай будзе любая праява нязгоды. Памятайце: дыктатары адкажуць за свае злачынствы, вайна скончыцца, але […]