​​У пацукоў новая тактыка: дадаваць абвінавачванні тым, хто ўжо за кратамі і павінен хутка выйсці. Т…

​​У пацукоў новая тактыка: дадаваць абвінавачванні тым, хто ўжо за кратамі і павінен хутка выйсці. Так было, напрыклад, з Кацярынай Андрэевай. Тыя ж, каго судзяць упершыню, адразу атрымліваюць дзікія тэрміны (сёння журналістка Ірына Слаўнікава была асуджана на 5 гадоў калоніі – на год больш, чым патрабаваў пракурор).

Чаму так? Канешне, пачвары баяцца выхаду палітвязняў. Бо людзі, якіх не зламалі турма і здзекі, мужныя людзі, пужаюць пацукоў, і вельмі пужаюць.

Здаецца, каток рэпрэсій ужо ні кім не кіруецца, і ляціць у бездань сам па сабе. “Сілавікі” жывуць адным днём. Прыпыніць на хвіліну запалохванне – страціць нават ілюзію кантролю, здрадзіць усёй сістэме “не-да-законня”.

Але ёсць мяжа страху – і для чалавека, і для грамадства. Каго вы збіраецеся запалохаць турмой? Рэйкавых партызан? Ці тых, хто едзе ваяваць за Украіну?

Падзеі 2020 г ператварылі беларусаў у герояў. Мы перажылі 9-11 жніўня, репрэсіі, паляванне на свабодную прэсу і грамадзянскія ініцыятывы. Мы перажылі ганебнае ўступленне Беларусі ў вайну. І мы не спыніліся. Пратэст змяніўся, перайшоў у падполле, але ён не спыніцца. Бо мы ведаем, што спыняцца нельга.

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!