Салідарнасць – наша сіла і наш шлях. Беларусы шмат разоў гэта даказвалі яшчэ з часоў пачатку пандэміі, калі ўсе разам збіралі грошы на сродкі індывідуальнай абароны для нашых медыкаў. А падчас рэпрэсій фонды салідарнасці не толькі дапамглі тысячам беларусаў, але і далі магчымасць зрабіць унёсак у барацьбу за свабоду краіны ўсім, нават тым, хто за мяжой.
Зараз, калі ідзе вайна, беларусы зноў праявілі салідарнасць. Яны збіраюць і на байрактары для ЗСУ, і на дапамогу бежанцам з Украіны.
Мы дзякуем усім фондам і усім, хто робіць данаты. Вы неверагодныя! Асабліва хацелася б адзначыць BySoL. Бо, мабыць, ні адна дабрачынная арганізацыя за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі не зведала столькі нападак, як фонд Андрэя Стрыжака. І гэта крыўдна, бо бадай кожны беларус, што застаўся ў краіне і працягвае барацьбу, ці сам атрымліваў дапамогу ад BySoL, ці ведае таго, хто атрымліваў. Дзякуй, BySoL! Трымайцеся, спадар Андрэй!
Разам пераможам!
Жыве Беларусь!