Знішчэнне польскіх магіл – гэта не першы прыклад барацьбы лукашэнкаўцаў з мёртвымі. Узгадайце апаган…

Знішчэнне польскіх магіл – гэта не першы прыклад барацьбы лукашэнкаўцаў з мёртвымі. Узгадайце апаганьванне магіл у Курапатах.

Яно і зразумела: з аднаго боку, мёртвыя не адкажуць. З іншага, жывых катаваць дазволена толькі “сілавікам”, а на службе ў лукашэнкі, нажаль, дастаткова пацукоў іншых парод, якія таксама мараць знішчаць і разбураць.

Ну і, канешне, барацьба з гісторыяй. Яна ў Беларусі працягваецца ў розных формах з таго дня, як прыбралі бел-чырвона-белы сцяг з вокладак школьных падручнікаў.

Але пачвары не разумеюць: барацьба з гісторыяй у наш час звычайна толькі схіляе нейтральных людзей яе вывучаць. А памяць пра загінулых – у нашых сэрцах. Над сэрцамі пачвары не маюць улады.

Прабачце, палякі, прабачце, сябры. Гэтыя нелюдзі аднойчы адкажуць, і перад вамі, і перад намі.

А крыжы і помнікі мы адновім.
Жыве Беларусь!