Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год.Адвакатам, мабыць, цяжэй…

Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год.

Адвакатам, мабыць, цяжэй за іншых. Цяжка, калі пачвары сцвяржаюць, што твая адукацыя, твая праца нічога не каштуе, бо часам не да законаў. Але ўсё гэта аднойчы пройдзе. Дыктатар адправіцца на сметніцу гісторыі, а закон і права будуць адноўлены.

Мы жадаем Максіму свабоды, новых песень і плённай працы ў вольнай Беларусі. Працы наперадзе шмат, бо менавіта нашыя сумленныя адвакаты будуць адраджаць прававую сістэму ў краіне.

А песні заспяваем усе разам.

Свабоду Максіму Знаку!
Жыве Беларусь!