У гэты ж час журналіста і сябра “Саюза палякаў” Анджэя Пачобута ўжо 17 месяцаў трымаюць за кратамі за … распальванне варажнечы! Дарэчы, не перадаюць яму лісты ад сына, бо яны напісаныя па-польску.
Журналіст, ды яшчэ пісаў для польскай прэсы, вядома ж, хунта імкнецца зрабіць з яго ворага. Але ў выніку Анджэй стаў адным з сімвалаў сяброўства паміж беларусамі і палякамі. Чалавек, што любіць Беларусь і Польшчу, ведае гісторыю і не дазваляе каверкаць яе, чалавек, што не баіцца турмы і не адступаецца ад сваіх ідэалаў – менавіта такія людзі аб’ядноўваюць нас. І гаворка не пра горача любімае расейцамі “братэрства”, а пра павагу і разуменне паміж народамі і краінамі. У гісторыі дастаткова постацей, якіх шануюць і лічаць “сваімі” і беларусы і палякі. Наш час дадае ў гэты спіс новых герояў, і Анджэй Пачобут – адзін з іх.
Свабоду Анджэю Пачобуту!
Za naszą i waszą wolność!
Жыве Беларусь!