​​Два гады злачынная ўлада пераследуе святароў розных цэркваў. Іх кідаюць на суткі, спаганяюць веліз…

​​Два гады злачынная ўлада пераследуе святароў розных цэркваў. Іх кідаюць на суткі, спаганяюць велізарныя штрафы, вымушаюць з’ехаць. Духоўны гімн “Магутны Божа” неафіцыйна забаронены. Вернікі царквы “Новае жыццё” моляцца пад адкрытым небам, бо былі прымусова выселены са свайго храма. Святара Сяргея Рэзановіча і яго родных судзяць як тэрарыстаў.

Вось і да Ўладзіслава Багамольнікава, праваслаўнага святара, уварваліся бандыты з губазіка, выламаўшы дзверы, кінулі за краты, пагражаюць крымінальным артыкулам. Нічога дзіўнага, бо менавіта ён служыў набажэнства на Плошчы Перамен пасля забойства Рамана Бандарэнкі і абвяшчаў галадоўку ў знак салідарнасці з Ігарам Лосікам.

Можна быць атэістам ці вернікам, але ж прыстойны чалавек не закрые вочы на забойствы і катаванні ў сваёй краіне і крывавую вайну ў суседняй.

Можна быць святаром ці парафіянінам, але ж шчыры вернік не здрадзіць Божым запаветам, няхай нават іерархі яго царквы адракліся ад Бога, служаць пуціну і лукашэнку, апраўдваюць парушэнні ўсіх законаў, Божых ды чалавечых.

Бо, як кажа пратэстанцкі пастар Вячаслаў Ганчарэнка, “у цёмны час казаць праўду цяжэй, чымся ў светлы час. Але толькі так будзе развеяная цемра.”

Свабоду Уладзіславу Багамольнікаву, сумленнаму чалавеку і сапраўднаму хрысціяніну.
Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!