Расейскае ФСБ увогуле дэманструе сапраўднае “братэрства” з “беларускім” КДБ: усе запыты задавальняе, затрымлівае і выдае людзей па аднаму слову лукашэнкаўскіх пацукоў.
Але вось менавіта зараз пацукі наўрад ці радуюцца, хоць і атрымалі чарговую ахвяру. Бо, вядома ж, яны сочаць за поспехамі братэрскіх расейскіх пацукоў ва Украіне (планавая перагрупоўка, вось гэта ўсё).
Так і хочацца запытацца: як справы, таварышы міліцыянты? Лепш, чым у расейскіх АМАПаўцаў ды САХРаўцаў, што засталіся ў Балаклеі? Гэта пакуль. Бо сяброўства з пуціным каштуе надзвычай дорага. Мабыць, вы патаемна марылі пра расейскія пенсіі ды расейскія кватэры? Ці думалі, там можна схавацца, калі што? Але гэтае “калі што” ужо блізка, а хавацца ў Расіі наўрад ці будзе прыемна. І замест таго, каб пісаць запыты на экстрадыцыю беларускіх актывістаў ды актывістак, пачынайце лепш шукаць краіну, якая не экстрадуе вас.
А наша Яна, дарэчы, у сіза пазнаёмілася з Аляксандрай Скачыленка, палітзняволенай з Санкт-Пецярбурга. І пакуль пачварныя рэжымы супрацоўнічаюць, смелыя людзі, што змагаюцца за свабоду сваіх краін, знаходзяць сяброўства і падтрымку адзін у адным.
Свабоду Яне Пінчук!
Свабоду палітвязням Беларусі і Расіі!
Жыве Беларусь!