Solidarity Circus 2025 — Erasmus+ #трэнінг у Рызе, #Латвія Для каго: #пэрформеры/-кі, цыркачы/-чкі,…

Solidarity Circus 2025 — Erasmus+ #трэнінг у Рызе, #Латвія

Для каго: #пэрформеры/-кі, цыркачы/-чкі, тэатралы/-кі, трэнэры/-кі, валанцёры/-кі, маладзёжныя лідары/-кі.
Калі: 12–19 траўня 2025.

Гэта інтэнсіўны Erasmus+ трэнінг, прысвечаны інтэграцыі цыркавых мастацтваў у маладзёжную працу, прасоўванню інклюзіўных ініцыятыў праз вулічны #тэатр і #перформанс. Удзельнікі/-цы атрымаюць магчымасць развіць свае навыкі, новыя метады працы з моладдзю і выступіць на адным з найстарэйшых цыркавых фестываляў Еўропы — Count of May.

Прапануецца:
– Удзел бясплатны (падтрымка Erasmus+)
– Пражыванне і харчаванне
– Кампенсацыя транспартных выдаткаў у межах Erasmus+ (да 580 EUR у залежнасці ад краіны)
– Удзельнікі/-цы атрымаюць Youthpass Certificate — афіцыйны дакумент, які пацвярджае набытыя кампетэнцыі

Для ўдзельнікаў/-ц з #Польшча: даступны асобны набор разам са Сярэднявечным тэатрам “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза”.
Ддл: 25 лютага (гэта звязана з неабходнасцю набыць квіткі ў сакавіку).
Падаць заяўку: напішыце ліст у вольнай форме на [email protected].

Агульны ддл: 1 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#актывізм #сацыяльная_праца