У Вільнюсе пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ i ArtPower BelarusКалі: 24 …

У Вільнюсе пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ i ArtPower Belarus

Калі: 24 студзеня 18:00 ЕET
Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) #Вільнюс, #Літва

Для каго: #творцы, #культдзеячы, #культменеджары, #актывісты і інш.

EU4Culture, MOST+ i ArtPower Belarus – тры фінансаваныя Еўрапейскім Саюзам праекты, якія скіраваныя на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі.

Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў у якасці рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на падтрымку:
⁃ Мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры Беларусі

Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Партнёрскі праект MOST+
⁃ Партнёрскі праект ArtPower Belarus

Далучыцца да ўдзелу можна ў афлайн-фармаце, папярэдне прайшоўшы рэгістрацыю.

#мабільнасць #культменеджмент