Month: жнівень, 2023

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Павел Латушка пра справаздачу перад беларусамі і вынікі сустрэч ва Украіне

Мінск Навіны

Справаздача перад беларусамі Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра справаздачу перад беларусамі і Каардынацыйнай радай, а таксама пра вынікі сустрэч ва Украіне. https://youtu.be/9toGUjyKliI «Каардынацыйная рада прыняла рашэнне перанесці маю справаздачу, слуханні. Лічу вельмі важным, незалежна ад таго, па якіх прычынах гэта сталася, справаздачыцца перад вамі — беларусамі. Таксама перад сябрамі […]

Полк Каліноўскага развітаўся з героем з батальёна «Волат»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

РАЗВІТАННЕ З ГЕРОЕМ Сёння Полк Каліноўскага развітаўся з героем з батальёна “Волат”, які загінуў за нашу з вамі свабоду.Мы правялі ў апошні шлях чалавека, які аддаў самае каштоўнае за свае ідэалы – сваё жыццё.Яго смерць назаўжды будзе ўпісана ў гісторыю Украіны і новай Беларусі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Створаны сайт kinakipa.site з калекцыяй больш за 700 фільмаў і сэрыялаў на беларускай мове

Вольны Захад інфа

Зьявіўся сайт зь вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мове Праект «Кінакіпа» стварыў сайт kinakipa.site, на якім зьбіраюць фільмы і сэрыялы па-беларуску: гэта збольшага замежныя фільмы зь беларускай агучкай або субтытрамі, але ёсьць і арыгінальныя беларускія стужкі. Агулам стужак на сайце больш за 700, зь іх больш за 40 — сэрыялы. Сярод навінак — агучаныя па-беларуску […]

Радыё Марыя шукае гукарэжысёра

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вакансія на Радыё МарыяШукаем гукарэжысёра Што трэба рабіць? Прыкладна гэта:– Рэзаць і чысьціць прамыя эфіры, навіны, праграмы, падрыхтаваныя валанцёрамі;– Запісываць аўдыё і відыё новых праграм, пісаць да іх джынглы, накладаць эффекты, падбіраць фонавую музыку;– Кантраліраваць RadioBoss Што трэба ведаць і ўмець? – Умець карыстацца Adobe Audition , EQ, кампрэсарам, рэвербератарам. – Ведаць аўдыё і відэатэхніку, […]

Дзве праграмы творчых і даследчых стыпендый ад IAS CEU ў Будапешце

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

2 праграмы творчых і даследчых стыпендый ад IAS CEU, #Будапешт #Венгрыя Для каго: #творцы ўсіх дысцыплін, #літаратары і #даследчыкі. Калі: 2024-2025. 1⃣Фальсіфікацыя будучыні Заклік факусуецца на важным аспекце рэвізіянізму, праецыраванні будучыні з акцэнтам на палітычную спекуляцыю. Запрашаюць навукоўцаў і творцаў даследаваць ідэалагічныя ці палітычныя падзеі мінулага і сучаснасці. Прапануюць:– 1500 – 2600 EUR– пражыванне. Ддл: […]

Пачаліся слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Вольны Захад інфа

Пачаліся слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе За імі можна сачыць анлайн прама цяпер. У гэты час са справаздачай выступае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. А 16:30 пачнецца справаздача прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыя Сахашчыка. @CabinetBelarus прыводзіць факты пра дзейнасць прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета, які ўзначальвае […]

Сняданак-кансультацыя па працы з персанальнымі дадзенымі для арганізацый і ініцыятываў 10 жніўня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сняданак-кансультацыя “Праца з персанальнымі дадзенымі для арганізацый і ініцыятываў: з чаго пачаць і што вы павінны мець” Калі: 10 жніўня, 10:00-11:30 Дзе: Вільнюс, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацы Рэгістрацыя да 23:59 8 жніўня Мовы мерапрыемства: руская і англійская (з перакладам) Пра што паразмаўляем падчас сняданку:— Што такое GDPR і як праца з персанальнымі дадзенымі рэгулюецца […]

Майстэрня карысных праектаў аб’яўляе набор на восеньскі анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Майстэрня карысных праектаў” аб’яўляе набор на восеньскі паток“Майстэрня карысных праектаў” – гэта анлайн-#курс па сацыякультурным праектаванні. У Майстэрні ты навучышся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курсу ты будзеш мець магчымасць дапрацаваць свае ідэі і пратэсціраваць праекты, а таксама станеш часткай супольнасці аднадумцаў. У гэтым табе дапаможа адмысловы project book, адваротная сувязь ментараў і […]

Праверце свае веды беларускай мовы ў падарожжы з моўным ТЭСТАМ пра падарожжа па-беларуску

Вольны Захад інфа

Едзем і ляцім. Моўны ТЭСТ Ангельскую падарожную мову ўсе ведаюць — прынамсі, пачуўшы «Go to the gate», бягуць не ў бязмытную краму, а ў бок праходу да самалёта. А ці пройдзеце моўны ТЭСТ пра падарожжа па-беларуску? Праверце сябе: https://smarturl.click/ne2p