Пачаліся слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
За імі можна сачыць анлайн прама цяпер. У гэты час са справаздачай выступае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. А 16:30 пачнецца справаздача прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыя Сахашчыка.
@CabinetBelarus прыводзіць факты пра дзейнасць прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета, які ўзначальвае Аліна Коўшык:
Фіналізуецца падрыхтоўка стратэгіі нацыянальнага адраджэння Беларусі і дарожная мапа па яе рэалізацыі;
Наладжана супрацоўніцтва з парламентамі і профільнымі міністэрствамі розных краін, здзейснена 20+ замежных працоўных візітаў;
Захавана прызнанне беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што рэжым лукашэнкі ў аднабаковым парадку разарваў адпаведнае пагадненне;
Ідзе праца па стварэнні сеткі беларускіх суботніх школак у Польшчы і па захаванні беларускіх ліцэяў на Падляшшы;
Падрыманае стварэнне сеткі рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, пашырэння даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе;
Ініцыявана абвяшчэнне 2023 году Годам беларускай мовы, а таксама пераведзена справаводства і камунікацыя Кабінета на беларускую мову.
Cачыць за слуханнямі можна тут
Грамадскія слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе Беларусі адбудуцца 2-3 жніўня.
0:14:55 Уступнае слова спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава, абвяшчэнне рэгламенту слуханняў.
0:25:07 Справаздача прадстаўніцы…