Шукаем гукарэжысёра
Што трэба рабіць? Прыкладна гэта:
– Рэзаць і чысьціць прамыя эфіры, навіны, праграмы, падрыхтаваныя валанцёрамі;
– Запісываць аўдыё і відыё новых праграм, пісаць да іх джынглы, накладаць эффекты, падбіраць фонавую музыку;
– Кантраліраваць RadioBoss
Што трэба ведаць і ўмець?
– Умець карыстацца Adobe Audition , EQ, кампрэсарам, рэвербератарам.
– Ведаць аўдыё і відэатэхніку, якая ёсць на радыё, і ўмець ёй карыстацца.
Калі вы не прафесійны гукарэжысёр, але самавучка, ці маеце здольнасці і гатовы хутка вучыцца – будзем таксама рады, адгукніцеся.
Пажадана католік (так і вам будзе прасцей).
І нам важна “хуткі” :), бо ў нас усё хутка 🙂
Ад нас:
* Афіцыйнае ўладкаванне
* Працоўны тыдзень 5/2, зручны час
* Невялікі прыязны калектыў
* Утульны офіс з гарбатай, кавай і пячэнькамі
Астатнія плюсікі – на сумоўі