Справаздача перад беларусаміПрадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады …

Справаздача перад беларусамі

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра справаздачу перад беларусамі і Каардынацыйнай радай, а таксама пра вынікі сустрэч ва Украіне.

https://youtu.be/9toGUjyKliI

«Каардынацыйная рада прыняла рашэнне перанесці маю справаздачу, слуханні. Лічу вельмі важным, незалежна ад таго, па якіх прычынах гэта сталася, справаздачыцца перад вамі — беларусамі. Таксама перад сябрамі Каардынацыйнай рады».

У справаздачы Паўла Латушкі можна даведацца пра наступнае:

– што ўжо зроблена для выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі, каб сам узурпатар і яго памагатыя паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў;
– як да адказнасці будуць прыцягнуты іншыя злачынцы рэжыму ў рамках працэдур міжнароднага і спецыяльнага крымінальнага трыбунала, а таксама механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі;
– хто прызнаў КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
– якія санкцыі ўведзены ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі па прапанове Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і што ўдалося зрабіць, каб ужо прынятыя санкцыі захаваліся;
– аб фармаванні кадравага рэзерву, які забяспечыць транзіт улады ў пераходны перыяд;
– аб задачах на наступны перыяд дзейнасці прадстаўніка АПК па транзіце ўлады

Падрабязней у відэа: https://youtu.be/9toGUjyKliI
Справаздачу можна паглядзець на сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: https://www.belarus-nau.org/be/post/справаздача-прадстаўніка-апк

Таксама Павел Латушка анансаваў стрым у найбліжэйшыя дні, на якім можна будзе задаць усе пытанні і абмеркаваць розныя тэмы як з беларусамі, так і з сябрамі Каардынацыйнай рады. Ветліва запрашаем.

Важныя сустрэчы ва Украіне / Справаздача перад беларусамі

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра справаздачу перад беларусамі і Каардынацыйнай радай, а таксама пра вынікі сустрэч ва Украіне.

«Каардынацыйная рада прыняла рашэнне перанесці маю справаздачу, слуханні.…