Month: снежань, 2022

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вайна не самае страшнае — рабства і няволя горшыя, воля найвялікшая каштоўнасць

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ВАЙНА – НЕ САМАЕ СТРАШНАЕ Менавіта да такой кропкі погляду я прыйшоў, змагаючыся з украінцамі за свабоду супраць агульнага ворага – імперскай Расеі. Рабства, палон, няволя – горшае, што ёсць у свеце. Воля – найвялікшая каштоўнасць. За яе змагаюцца ўкраінцы.За яе змагаюцца сапраўдныя беларусы.Беларусь будзе вольнай! (на фота: “Дзядзька” і “Кусь” у Гуляйполі, снежань 2022)

Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу» выпусьціў сінгл «Экстрэміст» прысвечаны 2020 году

Вольны Захад інфа

«Усім экстрэмістам 2020 года прысьвячаецца». Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу» выпусьціў новы сінгл — «Экстрэміст» «Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, хто плыў, ляцеў, поўз і проста з жахам уцякаў ад вар’яцкіх прысудаў. Для ўсіх адважных беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсіяў, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца. Наша возьме, […]

Поможем 37 семьям политзаключённых получить помощь в Новый Год через проект iNeedHelp

Вольны Захад інфа

Давайте подарим немного радости 37-ми семьям политзаключённых в этот Новый Год Мы уже не раз рассказывали о проекте iNeedHelp, который помогает семьям беларусских политзаключённых с покупкой необходимого для детей и для самих политзеков. Благодаря проекту огромное число семей, чьи отцы, братья или сестры в заключении, могут позволить себе базовые продукты питания, которые далеко не такие […]

Зварот да беларускага ваенкаму ад байца, які змагаецца з акупантамі ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Зварот да беларускага ваенкаму Я атрымаў позву, з заклікам з’явіцца ў ваенкамат!Непаважаны ваенкам. Хутчэй за ўсё, вы, перакуліўшы чарговую чарку самагонкі, закусіўшы і выцершы рот зашмальцаваным рукавом кіцеля, які ўжо даўно не зашпіляецца на пузе – здзейснілі памылку. Вы хочаце заклікаць мяне “на абарону Беларусі ад нападу з чатырох пазіцый”, я разумею, выслужвацца, а не […]

Іван Ганін спадзяецца на заканчэнне вайны і адраджэнне Беларусі ў 2023 годзе

Вольны Захад інфа

“Беларусам я пажадаю, каб мы маглі нарэшце пражываць жыццё ў сваю асалоду” Свабодны спартовец Іван Ганін распавёў пра тое, што чакае ад 2023 года: Спадзяюся, што вайна скончыцца і ўсе адказныя за гэта панясуць пакаранне, і не для помсты ці нечага яшчэ, а каб гэта быў гучны прэцэдэнт на будучыню. Спадзяюся, што наша грамадства і […]

Дзякуем за ўвагу да канала і жадаем вясёлых святаў, творчасці і моцнай беларускай культуры

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дарагія, Дзякуем вам за праактыўную ўвагу да канала, і, галоўнае, да магчымасцяў, якімі Свет працягвае поўніцца, незважаючы на ўзбрынялую цемру. Мы ўскокваем у святочны экспрэс з прагай расці, трансфармавацца і абрастаць новымі фарматамі супрацы з вамі і для вас. Шчыра зычым вам: – Вясёлых святаў разам з самымі блізкімі – Найлепшага супадзення магчымасцяў знешніх і […]

RE:SOURCE міжнародная канферэнцыя па гісторыі медыя-мастацтва, навукі і тэхналогій у Венецыі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

RE:SOURCE – міжнародная #канферэнцыя па гісторыі медыя-мастацтва, навукі і тэхналогій, Венецыя #Італія Для каго: #творцы і #даследчыкі.Калі: 13-16 верасня. RE:SOURCE будзе прысвечана гісторыі і ролі медыя-мастацтва ў сучасным свеце. Таксама запрашаюць з дакладамі пра архівацыю медыя-арта, сацыяльнае мастацтва, новыя тэхналогіі, куратарскую практыку, рэканструкцыю выставаў і г.д. RE:SOURCE правядзе 4 дні панэляў, семінараў, выставак, перформансаў, сесій […]

10 галоўных музычных альбомаў Беларусі 2022 года, якія адлюстроўваюць сучасную атмасферу

Вольны Захад інфа

10 галоўных музычных альбомаў Беларусі Атмасфера, у якой жывуць Беларусь і беларусы вось ужо трэці год не можа не адбівацца на мастацтве. Тым больш цэніцца тое, што, нягледзячы ні на што, працягвае выходзіць. Сабралі для вас дзясятку з найбольш значных музычных рэлізаў 2022 года. Слухайце па спасылцы.

В Польше до 31.03.2023 продлены ограничения периода эпидемической угрозы

Беларусы Замежжа

​В Польше до 31.03.2023 года продлены ограничения, действующие в период эпидемической угрозы.Это значит, что на данный период медцентрах, больницах будут действовать определённые правила безопасности (нужно продолжать носить маски и прибегать к средствам дезинфекции). Забегая вперед, напоминаем, что все еще действует продление национальных виз и разрешений на временное проживаниеЭто значит, что на данный момент продлены сроки: […]

Teatr Komuna аб’яўляе конкурс перфарматыўных праектаў у Варшаве для творцаў з Польшчы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#конкурс перфарматыўных праектаў ад Teatr Komuna, #Варшава #Польшча Для каго: #рэжысёры, #кампазітары, #мастакі любога ўзросту і увага з падатковым рэзідэнцтвам у Польшчы.Калі: цягам 2023. Тэатр Komuna запрашае творцаў з арыгінальнымі ідэямі падаць заяўкі на праекты. Цікавяць спектаклі, эскперыментальныя выканальніцкія творы і сучасны #танец. Прапануюць:– бюджэт на вытворчасць 70000 PLN – час і месца для працы. […]