Я атрымаў позву, з заклікам з’явіцца ў ваенкамат!
Непаважаны ваенкам. Хутчэй за ўсё, вы, перакуліўшы чарговую чарку самагонкі, закусіўшы і выцершы рот зашмальцаваным рукавом кіцеля, які ўжо даўно не зашпіляецца на пузе – здзейснілі памылку. Вы хочаце заклікаць мяне “на абарону Беларусі ад нападу з чатырох пазіцый”, я разумею, выслужвацца, а не служыць вы прывыклі.
Дык вось паведамляю. Позна. Я ўжо стаю на абароне Беларусі. Змагаюся з акупантамі, якія топчуць украінскую зямлю і даўно сябе добра адчуваюць на маёй беларускай. Я дарэчы не маю сумневаў, што менавіта вы, непаважаны ваенкам, сустракалі з хлебам і соллю эшалоны тэхнікі рускіх, якія заязджалі ў гомельскую вобласць.
Дык вось! Вы не хвалюйцеся. Служба мая ідзе добра. Аўтамат прыстраляў на выдатна! Хапіла ўсяго чатыры чэрапа рускіх акупантаў. З забеспячэннем таксама няма праблем. Ямо добра. Кавалак у горла камяком не становіцца, як у вас. Ставяцца да мяне паважліва і пабрацімы і мясцовае насельніцтва. Зараз, зараз! Прабачце, растлумачу што такое паважліва. Вы то забыліся як гэта… Гэта калі не плююць у спіну, за тое, што ты робіш. Гэта калі начальства не выцірае аб цябе ногі. Гэта калі можаш выказаць сваю пазіцыю без наступстваў. Зразумеў, ваенкам?
Прашу вас перастаць слаць мне позвы. Пачакайце крыху, я сам за імі прыеду. Прама да вас у хату і заеду. Пасядзім. Пагаворым. Я раскажу пра тое як ваяваў ва Украіне і як мне з пабрацімамі ўдалося вызваліць Беларусь. Вы раскажыце пра злачынствы і пра тое, як здрадзіў дадзеную беларускаму народу прысягу. А потым паедзем у суд. Не адразу. Там будуць чэргі з такіх як вы…
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ