«Усім экстрэмістам 2020 года прысьвячаецца». Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу» выпусьціў новы сінгл — «Экстрэміст»
«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, хто плыў, ляцеў, поўз і проста з жахам уцякаў ад вар’яцкіх прысудаў. Для ўсіх адважных беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсіяў, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца. Наша возьме, па любому! Жыве Беларусь!», — гаворыцца ў сацсетках гурта: