Дзякуем вам за праактыўную ўвагу да канала, і, галоўнае, да магчымасцяў, якімі Свет працягвае поўніцца, незважаючы на ўзбрынялую цемру. Мы ўскокваем у святочны экспрэс з прагай расці, трансфармавацца і абрастаць новымі фарматамі супрацы з вамі і для вас.
Шчыра зычым вам: – Вясёлых святаў разам з самымі блізкімі – Найлепшага супадзення магчымасцяў знешніх і ўнутраных – Амбіцый, смеласці і драйву – Свабоднай творчасці, што надае сілы, перанараджае і вядзе наперад – Любові, якая лечыць хутчэй за [гэты шалёны] час – Цвёрдай штохвіліннай упэўненасці, што Святло ўжо перамагае, а мы разам з ім.
І, канешне, моцнай, бачнай і разнастайнай беларускай культуры!